Ві́шнеўскае — возера ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці на мяжы з Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці і Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад Вілейкі, каля вёскі Вішнева. Належыць да групы Свірскіх азёр.
Назва На беразе возера - вёска Вішнева. З возера выцякае рэчка з Спягліца (ад *SpenglàK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 540.).
Гідраграфія Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча возера Вішнеўскае складае 9,97 км². Найбольшая глыбіня возера — 6,3 м. Даўжыня возера — 4,38 км, найбольшая шырыня — 3,52 км. Даўжыня берагавой лініі — 13,6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 19,79 млн м³, плошча вадазбору — 56,2 км². Салёнасць вады — 0,245 г/л.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—3 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. Берагі нізкія, часта забалочаныя і затарфаваныя, знаходзяцца пад хмызняком. На поўдні і захадзе берагі высокія. Пойма мае шырыню 5—50 м, забалочаная і знаходзіцца пад хмызняком. Дно вадаёма плоскае, да глыбіні 1,5 м высланае пяском і глеем, на большых глыбінях — сапрапелем.
Упадаюць 5 ручаёў. На поўначы з возера выцякае рака Смолка, якая злучае Вішнеўскае з возерам Свір.
Экалогія Паласа прыбярэжнай расліннасці складае 100—800 м, расліннасць пашыраная да глыбіні 2 м. Возера эўтрофнае, слабапраточнае.
У культуры Вакол возера існуюць легенды і паданні. Адно з іх«Шэсць пудоў золата на беразе Вішнеўскага возера» «Рэгіянальная газета» запісаў вілейскі краязнаўца Ігар Кіцікаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Вішнеўскае возера
Катэгорыя:Свірскія азёры Катэгорыя:Азёры Вілейскага раёна Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Страчы