Папская Рымская акадэмія археалогіі () — навуковая ўстанова са статусам акадэміі пры Святым Прастоле, заснаваная ў 1810 годзе баронам Жазэфам Мары дэ Жэранда. Папа Пій VIII надаў ёй тытул «Папскай» у 1829 годзе.
Мэтай акадэміі з'яўляецца садзейнічанне даследаванням у галіне археалогіі і гісторыі старажытнага і сярэднявечнага мастацтва. Яна асабліва займаецца аховай археалагічных і мастацкіх помнікаў, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Святога Прастолу.
Акадэмія налічвае 140 сябраў (20 ганаровых, 40 дзейсных і 80 карэспандэнтаў).
Спасылкі
Катэгорыя:Рым