Мікалай Антонавіч Скеп’я́н (нар. , Петрыкаў) — беларускі вучоны ў галіне ўнутраных хвароб, алергалогіі і прафесійнай паталогіі, доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1986).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Петрыкаў (Гомельская вобласць). У 1952 годзе скончыў фельчарска-акушэрскую школу ў МазырыСайт БелМАПА , у 1958 годзе з адзнакай Мінскі медыцынскі інстытут. У 1958—1960 гадах працаваў галоўным урачом у Старасельскай бальніцы. У 1960—1964 гадах вучыўся ў аспірантуры Навукова-даследчага інстытута гігіены працы і прафесійных захворванняў Акадэміі медыцынскіх навук СССР і ў 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аэрозольтерапия хронических бронхитов». З 1964 года працаваў асістэнтам курса ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (сучасная Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі), потым — асістэнтам, з 1973 года — дацэнтам кафедры прафпаталогіі, з 1983 года — загадчыкам кафедры прафпаталогіі, з 1999 года — загадчыкам кафедры алергалогіі і прафпаталогіі. Таксама з 1973 па 1989 год займаў пасаду дэкана тэрапеўтычнага факультэта, з 1989 па 1996 год — прарэктар па вучэбнай рабоце. З 1973 года — галоўны пазаштатны алерголаг Міністэрства аховы здароўя БССР, з 1983 года — галоўны алерголаг і прафпатолаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра прафпаталогіі і алергалогіі.

Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Навуковая і грамадская дзейнасць М. А. Скеп’яну належаць навуковыя працы па алергалогіі і медыцыне працы. Кіраваў стварэннем у Рэспубліцы Беларусь службы па алергалогіі. Прымаў удзел у распрацоўцы і ўкараненні тэхналогіі лячэбна-аздараўленчага спелеакомплексу на базе рудніка вытворчага аб’яднання «Беларуськалій». На працягу шэрагу гадоў узначальваў Рэспубліканскую атэстацыйную камісію па тэрапіі, Савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый па тэрапіі, неўралогіі. Старшыня Савета па абароне дысертацый па спецыяльнасцях аднаўленчая медыцына, спартыўная медыцына, курарталогія і фізіятэрапія (па медыцынскіх навуках).

Аўтар 205 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій, 12 інструкцыйна-метадычных дакументаў. Сааўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод апублікаванага: Ингаляционная терапия при хронических бронхитах. / Н. А. Скепьян. — Минск : Беларусь, 1969. — 96 с. : рис. — Библиогр.: с. 84-94. Аллергены и профилактика аллергических заболеваний : [Лекция] / Н. А. Скепьян; Правл. о-ва «Знание» БССР. — Мн.: Правл. о-ва «Знание» БССР, 1989. — 18 с.: ил.; 20 см. Аллергические болезни: дифференциальный диагноз, лечение. — Мн.: Беларусь, 2000. — ISBN 985-01-0277-2

Пад кіраўніцтвам М. А. Скеп’яна падрыхтавана 7 кандыдацкіх і 3 доктарскіх дысертацый.

Узнагароды і званні Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Новыя тэхналогіі прафілактычнай і экалагічнай медыцыны (метады ацэнкі рызыкі ўплыву шкодных фактараў на здароўе насельніцтва, сацыяльна-гігіенічны маніторынг, прынцыпы і сістэма біябяспекі), ліквідацыя эпідэмічнага захворвання масавых інфекцый, папярэджанне імуназалежнай паталогіі». Узнагароджаны прэміяй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Урада Рэспублікі Беларусь. Таксама ўзнагароджаны юбілейным медалём «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», ганаровымі граматамі, у тым ліку Ганаровыя граматы ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ.

Літаратура

Спасылкі

Скепьян Николай Антонович // Сайт БелМАПА База патентов Беларуси

Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі Катэгорыя:Дэканы БМАПА