Ян ван Амстэл, таксама Ян дэ Холандэр (нідэрл. Jan van Amstel; каля 1500,  — каля 1542) — фламандскі мастак, прадстаўнік Паўночнага Адраджэння.

Біяграфія Нідэрландскага паходжання. У гарадскіх кнігах запісаны як Ян Ван Амстэл Артсанэ. Верагодна, старэйшы брат Пітэра Артсена і зяць Пітэра Кука ван Альста.

Каля 1528 года пераехаў у Антверпен і быў прыняты ў гільдыю святога Лукі гэтага горада. Ажаніўся з Адрыянай ван Даорніке, якая пасля яго смерці зноў выйшла замуж і ў 1544 годзе нарадзіла будучага мастака Гіліса ван Конінгслоа.

Папярэднік Пітэра Брэйгеля. Пісаў карціны на рэлігійныя тэмы і жанравыя палотны, якія паказваюць сцэны ў карчмах і інш.

Памёр у Антверпене.