Штайн-на-Рэйне () — горад у Швейцарыі, у кантоне Шафгаўзен. Насельніцтва — 4187 чалавек (на 2007 год). Афіцыйны код — 2964. У старым горадзе знаходзіцца вялікая колькасць дамоў з маляўнічымі роспісамі па тынкоўцы на галоўнай вуліцы. Памеры і сюжэты разнастайныя, ад антычных і біблейскіх на паўдома, да дэкаратыўных і невялікіх. Бліжэй да набярэжнай з’яўляюцца сучасныя варыянты роспісу, у асноўным у стылі графіці.
Катэгорыя:Гарады Швейцарыі Катэгорыя:Камуны кантона Шафгаўзен