Папскі інстытут арабскіх і ісламскіх студый () — каталіцкая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам. Мэта інстытута заключаецца ў падрыхтоўцы місіянераў, гатовых жыць у араба-мусульманскім асяроддзі.

Гісторыя Інстытут быў створаны ў 1926 годзе ў Тунісе Таварыствам місіянераў Афрыкі (Белыя айцы). У 1949 годзе цэнтр навучання перабраўся ў горад Мануба каля сталіцы Туніса, дзе выкладалася арабская мова і дысцыпліны аб ісламе, у той час як асяродак у Тунісе цяпер вядомы як Інстытут арабскай літаратуры. У 1960 годзе цэнтр атрымаў статус Папскага інстытута, і ў 1964 годзе з-за палітыкі нацыяналізацыі ён быў вымушаны пераехаць з Туніса ў Рым, дзе атрымаў падтрымку папы Паўла VI як інструмент міжрэлігійнага дыялогу ў адпаведнасці з новым духам Другога Ватыканскага сабора.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Рым