Лінь, лін (Tinca tinca) — від рыб сямейства карпавых, адзіны прадстаўнік рода ліні.

Апісанне Даўжыня да 60 см, маса да 1 кг (зрэдку да 7,5 кг). Галава невялікая, вочы маленькія з радужынай чырвонага колеру. Цела кароткае і тоўстае, з кароткім хваставым сцяблом, выслана дробнай і шчыльнай луской і густым слоем слізі. Спіна цёмна-зялёная, бакі бурыя з залацістым бляскам, плаўнікі цёмна-шэрыя, брушка шэраватае; інтэнсіўнасць афарбоўкі залежыць ад характару вадаёма. Каля вуглоў невялікага канечнага рота маецца па адным кароткім вусіку. Усе плаўнікі закругленыя. Знешнія промні брушных плаўнікоў самцоў значна больш тоўстыя, чым у самак.

Пашырэнне Пашыраны ў прэсных вадаёмах Еўразіі, акрамя басейнаў Ледавітага акіяна. Жывё ў рэках і азё­рах басейнаў Бал­тыйскага, Чорнага і Кас­пійскага мо­раў, у Сібі­ры сустракаецца ў Обі і Енісеі (акрамя нізоўяў), у воз. Байкал; у вадаёмах За­бай­ка­лля рэдкі. Тыповы прадстаўнік азёрна-рачнога комплекса рыб. На Беларусі прадстаўлены ўсюды, пераважна ў азёрах і поймавых вадаёмах, затоках, зарослых старыцах, сажалках і іншых месцах з цёплай вадой і ілістым дном. Аддае перавагу добра праграваным участкам стаячых вадаёмаў з захламленым дном. Пазбягае цячэння, халоднай вады, добра пераносіць дыфіцыт кісларода. На працягу большай часткі года трымаецца на тых самых месцах, вялікіх скопішчаў не ўтварае.

Асаблівасці біялогіі Вядзе адзіночны спосаб жыцця. У халодны перыяд го­да за­капваецца ў мул; добра пе­раносіць працяглае абсыханне і прамярзанне вадаёмаў.

Корміцца доннымі беспазваночнымі (чэрві, лічынкі насякомых, малюскі, ракападобныя), маладымі парасткамі водных раслін.

Жыве да 10 год. Здольнасці да размнажэння дасягае ва ўзросце 3—4 гадоў. Нераст парцыённы, адбываецца ў маі—ліпені на мелкіх зарослых участках поймавых вадаёмаў і рачных заток пры тэмпературы вады 19—20 °C. Нерастуе невялікімі чародкамі, плоднасць моцна вар’іруеццца ў залежнасці ад узросту і памераў самкі. Дробную, клейкую ікру адкладвае на сцёблах водных раслін і на грунт (у сярэднім 300—600 тыс. ікрынак), дзе яна развіваецца 3-4 дні. Значная колькасць ікры гіне ад заглейвання і недахопу кіслароду. Моладзь расце вельмі павольна.

Промысел і развядзенне Аб’ект спартыўнага рыбалоўства, промыслу і развядзення. Валодае даволі высокімі смакавымі і харчовымі якасцямі.

Літаратура

Спасылкі Световидова А. А. Линь (рыба сем. карповых) // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Катэгорыя:Карпавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе