Вікторыя Грунчакава, у дзявоцтве Кужмава (; нар. 11 мая 1998, Кошыцы, Славакія) — прафесійная славацкая тэнісістка; паўфіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (US Open-2019) разам з Аляксандрай Сасновіч; пераможца трох турніраў WTA ў парным разрадзе; пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разраде (US Open-2015); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (US Open-2016).
Агульная інфармацыя Вікторыя — старэйшая з дзвюх дачок Радавана Кужмы і Інгрыд Кужмавай; яе сястру завуць Катарына, яна маладзейшая на тры гады, і таксама прафесійная тэнісісткаRadovan Kužma: Dcéra má víťaznú povahu, po prehre sa s ňou tri dni nedá rozprávať.
Славачка на корце з чатырох гадоў, улюбёнае пакрыццё — хард. Трэніруецца ў Славацкім нацыянальным тэнісным цэнтры.
Вікторыя Кужмава цяпер пражывае ў Кошыцах (Славакія). З 2018 года навучаецца ў браціслаўскім філіяле чэшскага ўніверсітэта.
Кар’ера Вікторыя пачала займацца тэнісам у чатырохгадовым узросце. Максімальны юніёрскі рэйтынг №24.
У 2014 годзе разам з Крысцінай Шмідлавай заваявала першы парны тытул у Касабланцы. У гэтым жа годзе дэбютавала на юніёрскім турніры Вялікага шлема — Адкрытым чэмпіянаце Францыі, а ўжо на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Шмідлавай выйшла ў паўфінал.
У 2015 годзе ўпершыню выйшла ў індывідуальны паўфінал Уімблданскага турніру, саступіўшы будучай чэмпіёнцы Соф’і Жук. У гэтым жа годзе стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату ЗША ў парным разрадзе з расійскай тэнісісткай Аляксандрай Паспелавай. Праз год стала сярэбранай прызёркай Адкрытага чэмпіянату ЗША ў адзіночным разрадзе.
Дэбют Вікторыі Кужмавай на дарослых турнірах Вялікага Шлема адбыўся на Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2017 года, у які яна прабілася з кваліфікацыі, але ў першым коле саступіла Вінус Уільямс. 6 сакавіка 2017 года ўпершыню ўвайшла ў першую 200-ку рэйтынгу, скончыўшы сезон на 132-й пазіцыі.
21 мая 2018 року ўвайшла ў першую сотню тэнісістак. Урэшце на Адкрытым чэмпіянаце Францыі здабыла першую перамогу ў асноўным турніры, але вылецела ўжо ў другім коле.
2019 год стаў паспяховым для Кужмавай у парным разрадзе. Яна тройчы выходзіла ў фіналы турніраў, два з якіх выйграла. 4 лютага яна ўвайшла ў сотню найлепшых, а 9 верасня заняла 30-ю пазіцыю.
Выступленні за зборную У 2014 годзе Вікторыя Кужмава прадстаўляла Славакію на юніёрскім Кубку Федэрацыі. У групавым турніры выйграла ўсе свае матчы супраць тэнісістак Францыі, Егіпта і Японіі, а таксама дзве парныя сустрэчы супраць Японіі і Егіпта. У паўфінале адолела венгерку Фані Штолар, але ў фінале славакі прайгралі зборнай ЗША ўсе тры гульні. У жніўні таго ж года Вікторыя выступіла на юнацкай Алімпіядзе, дзе саступіла ў першым коле і ў адзіночным, і ў парным разрадах.
Дэбют за дарослую каманду адбыўся ў 2018 годзе. У барацьбе за выхад у Сусветную групу Славакія абыйграла зборную Расіі (Кужмава атрымала адну перамогу і адну паразу), аднак пасля прайграла Беларусі. Тым не менш, у гэтым матчы Кужмава перамагла і Арыну Сабаленку, і Аляксандру Сасновіч, саступіўшы толькі ў вырашальнай пары з Ганнай Каралінай Шмідлавай супраць Лідзіі Марозавай і Веры Лапко.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Тэнісісткі Славакіі Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў парным разрадзе сярод дзяўчат