Яраслаў Макушынскі (нар. , Калінкавічы) — беларускі футбаліст, абаронца ўзбекскага клуба «Бухара».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у калінкавіцкай ДЮСШ-1, у юнацкім узросце перабраўся ў мінскую СДЮШАР «Дынама», пазней стаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У жніўні 2017 года перайшоў у мазырскую «Славію», дзе таксама гуляў за дубль. У лютым 2018 года стаў іграком гомельскага «Лакаматыва» з Першай лігі, дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе, у сезоне 2020 стаў часцей выхадзіць на замену.

У ліпені 2020 года, пакінуўшы «Лакаматыў», перайшоў у «Смалявічы», у складзе гэтага клуба 26 ліпеня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (0:4). У далейшым часцей гуляў за дубль, часам прыцягваўся і да асноўнага складу. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў смалявіцкі клуб.

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай», аднак яшчэ да пачатку сезона пакінуў клуб, так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах. У выніку першую палову 2021 года правёў у Другой лізе ў складзе калінкавіцкай «Вертыкалі», дзе быў адным з асноўных ігракоў. У ліпені 2021 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ», дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў клуб у студзені 2024 года.

У лютым 2024 года стаў іграком узбекскай «Бухары».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2014 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным, а ў сакавіку 2015 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Дынама 16 1 2016 дубль Дынама 16 0 2017 (1) дубль Дынама 11 1 2017 (2) дубль Славія 6 0 2018 Д2 Лакаматыў 18 0 2019 Д2 Лакаматыў 24 1 2020 (1) Д2 Лакаматыў 7 0 2020 (2) Д1 Смалявічы 6 0 2021 (1) Д3 Вертыкаль 7 4 2021 (2) Д1 Энергетык-БДУ 11 0 2022 Д1 Энергетык-БДУ 28 0 2023 Д1 Энергетык-БДУ 27 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Вертыкаль Калінкавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Бухара