Джаакіна (Джавакіна) Асерэта (іт. Gioacchino Assereto; , 1600 — ) — італьянскі барочны мастак першай паловы XVII стагоддзя, прадстаўнік генуэзскай школы.

Біяграфія Нарадзіўся і правёў сваё жыццё ў Генуі. З 12 гадоў навучаўся ў майстэрні мастака Лучыяна Барцонэ (1590—1645). У 1629 годзе паступіў у майстэрню мастака Андрэа Ансальда (1584—1638). Таксама навучаўся ў Акадэміі аголеных, створанай Джанкарла Дорыя. Знаходзіўся пад уплывам Бернарда Строцы і міланскіх маньерыстаў.

У 1639 годзе, падчас нядоўгага наведвання Рыма, наведваў майстэрні розных мастакоў. Таксама пазнаёміўся з мастакамі такімі, як Лука Сальтарэла, Джавані Марыя Батала, Джавані Бенедэта Кастыльёнэ і Джавані Андрэа Падэста.