Гео́рг Ба́зеліц (, сапраўднае імя Ханс-Георг Керн (); ) — нямецкі жывапісец, графік і скульптар, належыў да ліку самых дарагіх мастакоў. Неаэкспрэсіяніст, адзін з заснавальнікаў стылю «Новыя дзікія».

Біяграфія Нарадзіўся 23 студзеня 1938 года ў в. Дойчбазеліц (цяпер — у межах г. Каменц) у сям’і настаўніка пачатковай школы.

У 1956 годзе пераехаў ва Усходні Берлін, дзе паступіў у Вышэйшую школу прыгожых мастацтваў, але быў неўзабаве выключаны з вучылішча за «палітычную няспеласць». Пасля гэтага пераехаў у Заходні Берлін, дзе працягнуў навучанне ў Вышэйшай мастацкай школе.

З канца 1960-х гадоў фірмовым прыёмам Базеліца стаў «перагорнуты вобраз» (малюнак фігур уніз галавой). Такім чынам ён імкнуўся пераадолець вяршэнства зместу над формай.

У 1970-я гады ў Базеліца прайшлі выставы ў Мангейме, Гамбургу, Касэлі, Амстэрдаме, удзел у Біенале ў Сан-Паўлу. У канцы 1970-х ён заняўся скульптурай. Першым вопытам была «Мадэль для скульптуры» (1979/1980) — размаляваная скульптура з дрэва. Уплыў экспрэсіянізму адбіваўс на яго скульптурных працах яшчэ больш яўна, чым у яго карцінах. У 1980-я вядомасць мастака ўзрасла, яго стыль стаў больш агрэсіўным.

Памёр 30 красавіка 2026 года.

Узнагароды Ордэн літаратуры і мастацтва (1989), аўстрыйскі ганаровы знак «За навуку і мастацтва» (2004), Імператарская прэмія Японіі (2006).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Германіі