Нацыянальная опера Украіны імя Тараса Шаўчэнкі () — украінская дзяржаўная ўстанова культуры, спецыялізуецца ў галіне нацыянальнай оперы і балета.
Гісторыя Заснаваны ў 1867 годзе. Пасля пажару ў 1896 годзе ўзведзены новы будынак па праекту архітэктара В. Шрэтэра. Адкрыццё адбылося ў 1901 годзе.
У 1919 годзе тэатр нацыяналізаваны і названы Дзяржаўны оперны тэатр імя К. Лібкнехта, з 1926 года — Кіеўская дзяржаўная акадэмічная ўкраінская опера. З 1934 года — Акадэмічны тэатр оперы і балета УССР. У 1939 годзе тэатру прысвоена імя Т. Р. Шаўчэнкі. З 1992 года — Нацыянальная опера Украіны.
Галоўныя балетмайстры 1914—1915 — Аляксандр Качатоўскі і Браніслава Фамінічна Ніжынская 1931—1933 — 1937—1941 — Галіна (Ганна) Аляксееўна Бярозава 1942—1953 — Сяргей Мікалаевіч Сяргееў 1954—1959 — 1975—1977 — Анатоль Фёдаравіч Шэкера 1977—1978 — 1994—2000 — Анатоль Фёдаравіч Шэкера
Літаратура Київський оперний театр у 80-і роки XIX століття: антрепренери, репертуар, труна : автореферат дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата мистецтвознавства : 17.00.03 / Таміліна Ілона Євгенівна. ― Київ, 2013.
Спасылкі Афіцыйны сайт Нацыянальнай оперы Украіны імя Тараса Шаўчэнкі.
Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Леніна Катэгорыя:Оперныя тэатры Украіны Катэгорыя:Збудаванні ў стылі мадэрн Катэгорыя:Культура Кіева Катэгорыя:Акадэмічныя тэатры оперы і балета Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Кіева Катэгорыя:Балет ва Украіне