Талачы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Талачын (не ўваходзіць у склад).

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Талачын. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Талачынскага местачковага Савета.

2 лютага 1982 года Маціёўскі сельсавет Талачынскага раёна Віцебскай вобласці БССР перайменаваны ў ТалачынскіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Плоскаўскага сельсавета (22 населеныя пункты: Букавіна, Валькі, Вялікія Барсучыны, Габрылёва, Гастынічы, Дунавік, Еўлахі, Калюгі, Клянкі, Козкі, Красілава, Крыніцы, Латышова, Малыя Барсучыны, Навінка, Новая Будаўка, Плоскае, Прылессе, Раманаўка, Сакалянка, Сані і Старая Будаўка)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 27 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Дубавое, Жаўна, Прудзец і ШляпінаПералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. , 4 верасня 2008 года — вёска Зарэчча (уключана ў склад горада Талачын)Решение Витебского областного Совета депутатов от 4 сентября 2008 г. № 125 Об изменении границ города Толочина и Толочинского сельсовета. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Азярэцкага сельсавета (21 населены пункт: аграгарадкі Азерцы і Заднева, вёскі Букарава 1, Букарава 2, Васкрэсенская, Вугалеўшчына, Галынка, Дроздава, Жураўлі, Забалацце, Зялёныя Дубы, Лунная, Міхайлаўшчына, Парэчча, Піямонт, Прудзец, Рыжычы, Свідэршчына, Скавышкі, пасёлкі Відэршчына і Забалацце), а ў склад Серкавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Новае Саколіна, Старое Саколіна, Шмідзельшчына, Яськаўшчына і пасёлак Усвіж-Бук)Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области . 9 лістапада 2021 года скасавана вёска КлянкіРешение Толочинского районного Совета депутатов от 9 ноября 2021 г. № 174 Об упразднении сельского населенного пункта Толочинского района Витебской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (58 населеных пунктаў) — 3458 чалавек, з іх 93,1 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,7 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (74 населеныя пункты) — 3410 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1982 годзе