Антон Антонавіч Слані́мскі (нар. ) — вучоны-эканаміст, кандыдат эканамічных навук (1988).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Салтанаўшчына (сучасны аграгарадок у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1972 годзе. З 1982 года займаў пасаду намесніка старшыні Беларускага рэспубліканскага праўлення Навукова-эканамічнага таварыства. З 1988 года працуе ў Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва».
Адначасова з 1997 года на пасадзе адказнага рэдактара «Беларускага эканамічнага часопіса».
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па праблемах навуказнаўства, рэгіянальнай эканомікі, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Сярод апубдікаванага: Региональный научный комплекс: Формирование и организация управления. — Мн., 1990. Формирование научного потенциала в областях Белорусской ССР / А. А. Слонимский. — Минск : БелНИИНТИ, 1990. — 63, с.; 20 см. — (Сер. 06.71.37, Экономика науки. Обзор. информ. Белорус. НИИ НТИ и техн.-экон. исслед.). Стратегия антикризисных действий в научно-инновационной сфере / Антон Слонимский, Марина Слонимская // Наука и инновации. — 2010. — N 5. — С. 66—68 . Потенциал трансграничного предпринимательства / А. Слонимский // Наука и инновации. — 2012. — № 7. Трансграничное предпринимательское сотрудничество: природа, инновационная активность и вклад в региональное развитие / А. А. Слонимский // Белорусский экономический журнал. ― 2013. ― № 2. ― С. 102―117. Отечественная школа науковедения : этапы становления и трансформации / А. А. Слонимский, В. А. Карелина, И. Н. Шарый // Социология. — 2016. — № 3. — С. 119—125.
Узнагароды Лаўрэат прэміі прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (1997).
Літаратура
Спасылкі
Знакамітыя выпускнікі // Сайт ДУА «Салтанаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа»
Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі