Усве́йка, Альшанка, Усвея, Усвіж-Бук, Усвіца, Язва — рака ў Талачынскім і Чашніцкім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Ула (басейн Заходняй Дзвіны).

Назва На думку В. Жучкевіча, назва ракі Усвейка паходзіць ад тэрміна свей — звеяны пясок, не замацаваны расліннасцю, звычайна ля берага возера, ракі. Гэта ж аснова прадстаўлена ў назве Асвея і іншых. Пачатковае у — прыназоўнікВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 273-274..

На думку У. Тапарова у гідронімах Выса, Усіньша корань звязаны з індаеўрапейскім *aus- / *us- «ззяць, блішчэць», ад якога літоўскае aušra «зара», латышскае àustra, àustrums, ausma, стараславянскае за оустра, оустръ, польскае uścić «блішчэць», старажытнаіндыйскае usas, авестскае usā, старажытнагрэчаскае ηως, αυως, лацінскае aurora, стараанглійскае ēastre і інш.Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 282—283.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 86—87.. Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні,

Гідраграфія Пачынаецца на вышыні 221 м над узроўнем мора каля ўсходняй ускраіны вёскі Курчэўская Усвейка Талачынскага раёна, вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад г.п. Чашнікі. Цячэ ў межах Аршанскага ўзвышша (у паўночнай частцы) і Чашніцкай раўніны.

Даўжыня ракі 116 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,5 м³/с Агульнае падзенне ракі 94,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Асноўныя прытокі — Чарвінка і Чарнуха (справа).

Вадазбор — дробнаўзгорыстая, перасечаная асушальнымі каналамі, значна забалочаная (найбольшае балота Усвіж-Бук) і аблесеная раўніна. Берагі пераважна ракі стромкія, зарослыя мяшаным лесам. Плошча вадазбору 708 км². Густата рачной сеткі 0,55 км/км². Азёры трапляюцца ў нізоўі па правабярэжжы ракі, найбольшае возера Жэрынскае.

Даліна трапецападобная, шырыня яе ў высокай плыні да 0,3 км, найвялікшая 1—1,5 км. Пойма двухбаковая (шырыня 200—300 м), у нізкай плыні зліваецца з балотамі. Рэчышча ў сярэдняй і нізкай плыні звілістае і моцназвілістае, на працягу 28 км у высокай плыні каналізаванае; шырыня яго 2—5 м, у сярэдняй і нізкай плыні 6—10 м, у вусці да 28 м.

Разводдзе звычайна з 3-й дэкады сакавіка да 3-й дэкады мая. Сярэдняе перавышэнне ўзроўню над межанню 2,9 м, найвялікшае 4 м. Замярзае ў 2-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Прыдзвінне Рака Усвейка

Катэгорыя:Прытокі Улы Катэгорыя:Рэкі Талачынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Чашніцкага раёна