Ёахім Бекелар (нідэрл. Joachim Beuckelaer, таксама Bueckelaer; каля 1530, — 1573/1574, там жа) — паўднёванідэрландскі (фламандскі) мастак эпохі позняга Адраджэння.
Жыццё і творчасць Ёахім Бекелар вывучаў жывапіс у майстэрні свайго дзядзькі, Пітэра Артсена. Тут ён пачаў свой творчы шлях, у якім пісаў пераважна жанравыя сцэнкі на кухні і на рынку, горы ежы, якія маюць, як правіла, адмысловы падтэкст і алегарычнае значэнне. Ё. Бекелар быў таксама аўтарам карцін на рэлігійныя сюжэты. Яго тэтраптых «Чатыры элементы» (цяпер у Лонданскай нацыянальнай галерэі) — напрыклад, дошка «Вада» — злучае выяву ўласцівых воднай стыхіі элементаў, арганізмаў і прыкмет — і Ісуса Хрыста, які ідзе на заднім плане карціны па роўнядзі Гефсіманскага возера. У 1560 годзе Ёахім Бекелар становіцца членам антверпенскай гільдыі мастакоў (св. Лукі).
Творчасць Ё. Бекелара аказала ўплыў на працы некаторых мастакоў паўночнай Італіі.
Спасылкі