Гібрыдная вайна () — від варожых дзеянняў, пры якім нападаючы бок не звяртаецца да класічнага ваеннага ўварвання, а душыць свайго апанента, выкарыстоўваючы спалучэнне схаваных аперацый, дыверсій, кібервайны, а таксама аказваючы падтрымку паўстанцам, якія дзейнічаюць на тэрыторыі праціўнікаPopescu, Nicu. Hybrid tactics: neither new nor only Russian . EUISS Issue Alert 4 (2015).. Пры гэтым ваенныя дзеянні могуць наогул не весціся, і з фармальнага пункту гледжання гібрыдная вайна можа працякаць у мірны часМартон, 2018, прим. 3, с. 35..

Нападаючы бок ажыццяўляе стратэгічную каардынацыю названых дзеянняў, захоўваючы пры гэтым магчымасць праўдападобнага адмаўлення сваёй уцягнутасці ў канфлікт. Класічнымі прыкладамі гібрыдных ваенных дзеянняў у канцы XX—пачатку XXI стагоддзяў называюць дзеянні СССР у пачатковы перыяд Афганскай вайны (1979—1989), а таксама дзеянні ЗША, Пакістана, КНР і іншых дзяржаў па падтрымцы афганскіх маджахедаў. Гібрыднай вайне можа папярэднічаць так званая асіметрычная вайна, якая можа перарастаць у гібрыдную па меры росту навыкаў паўстанцаў. Так, Н. Папеску лічыць, што ў 2000 годзе дзеянні «Хезбалы» супраць ізраільскай арміі ўжо былі варыянтам гібрыднай вайны.

Альтэрнатыўнае вызначэнне Сустракаецца і іншае вызначэнне гібрыднай вайны як вайны, якая спалучае рэгулярныя («сіметрычныя») баявыя дзеянні з элементамі асіметрычных войнаў. Напрыклад, Дж. МакКуенMcCuen, John J. Hybrid wars . // Military Review 88.2 (2008): 107. вызначае гібрыдную вайну як «камбінацыю сіметрычнай і асіметрычнай войнаў». Праблема з такім вызначэннем відавочная: МакКуен вымушаны прызнаць, што пры такім вызначэнні «ўсе войны — патэнцыйна гібрыдныя».

Ф. Хофман прапануе ўдакладненнеHoffman, Frank G. Conflict in the 21st century: The rise of hybrid wars. Arlington, VA: Potomac Institute for Policy Studies, 2007.: у гібрыдных войнах асіметрычны кампанент мае вырашальнае аператыўнае значэнне на поле бою, у адрозненне ад звычайных войнаў, дзе роля асіметрычных гульцоў (напрыклад, партызан) складаецца ў адцягненні сіл праціўніка на падтрыманне бяспекі ўдалечыні ад поля бою. У далейшым, каб пазбегнуць блытаніны, Хофман прапанаваў выкарыстоўваць для войнаў, дзе мэтай асіметрычнай кампаненты з’яўляецца адцягванне сіл праціўніка ад асноўнага тэатра вайны і стварэнне цяжкасцяў у кіраванні войскамі, тэрмін «камбінаваная вайна»Hoffman, Frank G. Hybrid vs. compound war. // Armed Forces Journal (2009): 1-2.. П. Мансур не падтрымлівае ідэю такога падзелуMurray, 2012, с. 3..

Фактычна, пад вызначэннем «гібрыдная вайна», могуць мець на ўвазе любыя недружалюбныя дзеянні адной краіны ў дачыненні да іншай, без відавочных дзеянняў узброеных сілTikhanychev O.V. Development of the Theory of "Hybrid Confrontation": A Historical Retrospective // Voennyi Sbornik. — 2021. — № 9(1). — С. 4-14. — ISSN 2409-1707.. Звычайна гэтым тэрмінам карыстаецца «слабы бок», каб пры няяўным ужыванні або пры адсутнасці доказаў наяўнасці ўзброеных сіл праціўніка, усё-ткі паказаць, што недружалюбныя дзеянні з’яўляюцца вайной. Гэта фактычна выводзіць дадзены тэрмін з юрыдычнай і палітычнай плоскасці, якія патрабуюць дакладных і фактычных доказаў або пратакалявання міжнароднымі арганізацыямі, маніторынгавымі місіямі наяўнасці дзеянняў узброеных сіл, таго ці іншага боку, і робіць дадзены тэрмін прапагандысцкім.

Асаблівасці Прырода гібрыдных войнаў дазваляе нападніку расцягваць варожыя дзеянні на працяглы час, выпрабоўваючы стратэгічнае цярпенне ворага — звычайна час гуляе на карысць боку, які выкарыстоўвае метады гібрыднай вайныMurray, 2012, с. 7.. Асабліва моцна гэты эфект адчуваецца ў выпадку рэгулярнай арміі, уцягнутай у гібрыдную вайну на чужой тэрыторыі. Лоўрэнс Аравійскі адзначаў у сувязі з арабскім паўстаннем: «канчатковая перамога выглядала несумненнай, калі толькі вайна працягнецца дастаткова доўга».

Гісторыя Гібрыдныя войны вядомыя з глыбокай старажытнасці, хоць тэхналогіі былі іншыміТиханычев О.В. Гибридные войны: новое слово в военном искусстве или хорошо забытое старое? // Вопросы безопасности. — 2020. — № 1. — С. 30-43. — ISSN 2409-7543.: так, Папеску адносіць да метадаў гібрыдных войнаў у старажытнасці атручэнне калодзежаў і подкуп абаронцаў з тым, каб яны адкрылі вароты крэпасці.

Больш цікавы гістарычны прыклад прыводзіць МансурMurray, 2012, с. 3—4.. У Пелапанескую вайну ў V стагоддзі да н.э. слабым месцам спартанцаў былі рабы-ілоты, якія патрабавалі падтрымання значных сіл у Лаконіцы і Месеніі для прадухілення паўстанняў. Стратэгічнае рашэнне афінян па захопе Піласа часткова дыктавалася спробай падняць паўстанне ілотаў і перайсці да гібрыднай вайны. Уцёкі ілотаў у Пілас і асцярогі паўстання вымусілі спартанцаў перайсці да перамоваў.

Прыклад Аўтары зборніка пад рэдакцыяй Мюрэя і Мансура разбіраюць дзевяць прыкладаў гібрыдных войнаў з антычнасці да другой паловы XX стагоддзя: Заваёва Германіі рымлянамі Падаўленне англічанамі Ірландыі ў 1594—1603 гадах Амерыканская рэвалюцыя Пірэнейскія войны Супрацьпартызанскія дзеянні падчас грамадзянскай вайны ў ЗША Франка-пруская вайна Вялікая гульня Японія ў Паўночным Кітаі ў 1937—1945 гадах В’етнамская вайна

Тэрмін «гібрыдная вайна» часта выкарыстоўваюць у дачыненні да дзеянняў Расіі у сувязі з далучэннем Крыма і канфліктам на ўсходзе УкраіныMartin N. Murphy. Understanding Russia’s Concept for Total War in Europe // The Heritage Foundation, 12.09.2016.Sam Jones. Ukraine: Russia’s new art of war // Financial Times, 28.08.2014.Molly K. McKew The Gerasimov Doctrine // Politico Magazine, September/October 2017.Без официального названия войны на седьмом годуПутин у ворот. Как после 7 лет гибридной войны Украина оказалась на пороге прямого вторжения России.

Гл. таксама Вайна новага пакалення Дактрына Герасімава Сетэцэнтрычная вайна Нетрадыцыйныя баявыя дзеянні Апасродкавая вайна

Зноскі

Літаратура Williamson Murray, Peter R. Mansoor. Hybrid Warfare: Fighting Complex Opponents from the Ancient World to the Present. — Cambridge University Press, 2012. Marton, Péter. Evolution in military affairs in the battlespace of Syria and Iraq (англ.) // Corvinus Journal of International Affairs. — 2018. — Vol. 2, iss. 2—3. — P. 30—41. Катэгорыя:Войны паводле тыпу