Смаляны́ ка́мень, пехштэйн — разнавіднасць вулканічнага шкла.

Гідратаванае вулканічнае шкло кіслотнага (радзей асноўнага) складу, якое валодае характэрным смаляным бляскам. Адрозніваюць ліпарытавыя, трахітавыя, дыябазавыя і фаналітавыя. Змяшчае 4—10 % па масе структурнай вады, а таксама крышталічныя ўключэнні — мікраліты і ўкрапленні (кварц, палявы шпат, плагіяклаз, біятыт, амфіболы). Колер чорны, чырванаваты, светла-зялёны. Шчыльнасць 2400—2500 кг/м³. Пры награванні да высокіх тэмператур вылучае газы. Папярэдне часткова абязводжаны смаляны камень пры хуткім награванні да 1100—1150 °C успушваецца і ператвараецца ў пузырчастае шкло, падобнае да перліту.

Выкарыстоўваецца разам з перлітам у вытворчасці ўспушанага перліту і разам з цэалітамі для атрымання гідраўлічных дабавак у цэмент.

Літаратура

Hаседкин В. В. Пехштейн // Горная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. Под редакцией Е. А. Козловского. 1984—1991.

Катэгорыя:Магматычныя горныя пароды Катэгорыя:Вулканалогія