Вуліца Хатаевіча — вуліца ў Цэнтральным раёне горада Гомеля. Ранейшыя назвы — Піянерская (або Піянераў), ЭлеватарнаяРогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 131.Схематический план. Гор. Гомель. [Карты] / Главное управление коммунального хозяйства при СМ БССР. Бюро технической инвентаризации — [Б. м. : б. и.], 1961.План города Гомеля и Новобелицы, 1930-е гг.. Пачынаецца ад вуліцы Савецкай, сканчаецца на пачатку вуліцы Мазурава, але згодна з генеральным планам забудовы горада Гомеля, прадугледжана падаўжэнне вуліцы. У апошні раз перайменаванне вуліцы адбылося за савецкім часам, калі ў 1973 годзе яна была названая ў гонар рэпрэсаванага савецкага партыйнага дзеяча, ураджэнца Гомеля, М. М. Хатаевіча.
Да 1990-х гадоў вуліца была забудавана дамамі пераважна сялянскага тыпу. Але з 2000-х гадоў пачалося пашырэнне вуліцы, і шэраг дамоў быў знесены.
Уздоўж вуліцы размешчаны карпусы завода кандытарскіх вырабаў «Спартак».
Перасякае вуліцы
Савецкую Чэхава Падгорную Мазурава
Катэгорыя:Вуліцы Гомеля