Уладзіслаў Полаз (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера З шасці гадоў займаўся футболам у мазырскай СДЮШАР-1. З 2019 года, пасля выхаду «Славіі» ў Вышэйшую лігу, пачаў выступаць за дубль клуба, быў капітанам дубля. З лета 2020 года пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў за клуб 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі» (4:0), калі выйшаў на замену на 83-й хвіліне. У 2021 годзе стаў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе. 14 мая 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з рэчыцкім «Спадарожнікам» (2:0). У далейшым працягваў часам выхадзіць на замену.

У снежні 2021 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Славія 28 3 2020 дубль Славія 24 4 2021 Д1 Славія 6 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр