Анатоль Аляксандравіч Смаро́дзінцаў (;  — ) — савецкі вучоны, вірусолаг, бактэрыёлаг, імунолаг, доктар біялагічных навук, прафесар (1935), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1966, член-карэспандэнт з 1945 года).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Аскіна Бірскага павета Уфімскай губерні. У 1918 годзе скончыў рэальнае вучылішча ў БірскуСмородинцев Анатолий Александрович (19.04.1901 — 06.08.1986) // Санкт-Петербургский НИИ эпидемиологии и микробиологии имени Пастера . Пераехаў у Томск. У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт Томскага ўніверсітэта і працаваў асістэнтам у Томскім бактэрыялагічным інстытуце. У 1923 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію і служыў урачом на Туркестанскім фронце. Пасля дэмабілізацыі з 1926 года працаваў у Навукова-даследчым інстытуце акушэрства і гінекалогіі імя Д. А. Ота і Інстытуце эксперыментальнай медыцыны ў Ленінградзе. У 1933—1937 гадах займаў пасаду загадчыка аддзела бактэрыялогіі Інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя ПастэраБольшая Медицинская Энциклопедия (БМЭ), под редакцией Петровского Б. В., 3-е издание. — Т. 23.. У 1938 годзе арганізаваў і да 1946 года кіраваў аддзелам вірусаў Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Маскве. У час Вялікай Айчыннай вайны інстытут быў эвакуіраваны ў Томск, і ў 1941—1942 гадах А. А. Смародзінцаў адначасова з працай ў ім займаў пасаду галоўнага бактэрыёлага Томскага гарадскога аддзела аховы здароўя. У 1946—1967 гадах загадчык аддзела вірусалогіі ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны ў Ленінградзе, у 1967—1972 гадах дырэктар Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута грыпу Міністэрства аховы здароўя СССР, у 1972—1975 гадах — загадчык аддзела спецыфічнай прафілактыкі грыпу і вострых рэспіраторных захворванняў. З 1975 гадах загадваў аддзелам вірусалогіі ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны Акадэміі медыцынскіх навук СССР.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар і сааўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій, прысвечаных супрацьвіруснаму імунітэту, клешчавога энцэфаліту, гемарагічнага нефразанефрыту, поліяміэліту, адзёру, эпідэмічнаму паратыту, грыпу, метадам спецыфічнай прафілактыцы вірусных інфекцый. Пад кіраўніцтвам А. А. Смародзінцава створаны забітая вакцына супраць клешчавога энцэфаліту і жывыя вакцыны супраць эпідэмічнага паратыту, адзёру, поліяміэліту, грыпу. Ён абгрунтаваў прынцыпы лячэбна-прафілактычнага выкарыстання рымантадзіну пры грыпе.

Быў экспертам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па вірусных інфекцыях, членам праўленняў Усесаюзнага і Усерасійскага і старшынёй Ленінградскага таварыстваў эпідэміёлагаў, мікрабіёлагаў і інфекцыяністаў, рэдактарам рэдакцыйнага аддзела «Вірусалогія» Вялікай медыцынскай энцыклапедыі, членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Вопросы вирусологии», «Иммуноглогия» і «Bolletino dell Instituto sieroterapico milanese» (Італія).

Узнагароды і ганаровыя званні Ганаровы член Таварыства мікрабіёлагаў ЗША (1945), Нью-Ёркскай акадэміі навук (1956), Чэхаславацкага навукова-медыцынскага таварыства імя Я. Пуркіне (1958), Каралеўскага медыцынскага таварыства Вялікабрытаніі (1966) і іншых медыцынскіх таварыстваў.

Лаўрэат Сталінскай прэміі 1-й ступені (1941) і Ленінскай прэміі (1963). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Дружбы народаў, ордэнам «Знак Пашаны» і шэрагам медалёў.

Літаратура

Баландин И. Г. СМОРОДИНЦЕВ Анатолий Александрович // Большая Медицинская Энциклопедия (БМЭ), под редакцией Петровского Б. В., 3-е издание. — Т. 23.

Спасылкі Смородинцев Анатолий Александрович (19.04.1901 — 06.08.1986) // Санкт-Петербургский НИИ эпидемиологии и микробиологии имени Пастера Научно-исследовательский институт гриппа имени А. А. Смородинцева. История создания.

Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Імунолагі СССР Катэгорыя:Акадэмікі АМН СССР