Кінгстанскі ўніверсітэт () — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.
Агульная характарыстыка Вытокі вучэльні ўзыходзяць да Кінгстанскага тэхнічнага інстытута, заснаванага ў 1899 годзе. Статус універсітэта ён атрымаў у 1992 годзе, да гэтага ўстанова называлася Кінгстанскай палітэхнікай. У ВНУ навучаецца 17 000 студэнтаў, а абарот складае 192 мільёны фунтаў стэрлінгаў у год. Ён мае чатыры кампусы, размешчаныя ў Кінгстане і Рохэмптане. Універсітэт спецыялізуецца на мастацтве, дызайне, модзе, навуцы, інжынерыі і бізнэсе.
Структура Школа мастацтваў Факультэт бізнесу і сацыяльных навук Факультэт аховы здароўя, сацыяльнай дапамогі і адукацыі Факультэт навукі, тэхнікі і вылічальнай тэхнікі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лондан