Віктар Андрэевіч Сма́чнеў (; — ) — акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1976).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Азёркі (Нікіфараўскі раён, Тамбоўская вобласць Расіі). У 1959 годзе скончыў тэатральную студыю пры Мічурынскім драматычным тэатры (горад Мічурынск, Тамбоўская вобласць) і працаваў у ім у 1960—1966 гадах. З 1967 года — акцёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
Творчасць Сярод роляў у Тамбоўскім драматычным тэатры: Ураднік («Улада цемры» Л. Талстога), Каркуноў і Васіль Іванавіч («Сэрца не камень» і «Шалёныя грошы» А. Астроўскага), Андрэй Разметнаў («Паднятая цаліна» М. Шолахава) і інш.
У Гродзенскім абласным драматычным тэатры выканаў ролі: Канягін («Мілы чалавек» К. Крапівы), Салавейчык («Амністыя» М. Матукоўскага), Карандышаў («Беспасажніца» А. Астроўскага), Гаеў («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Фарацьеў («Фантазіі Фарацьева» А. Сакаловай) і інш.
Творчасці В. А. Смачнева ўласцівы глыбокае пранікненне ў вобраз, тыпізацыя характараў. Умеў эфектна пачынаць і заканчваць ролю.
Літаратура
Спасылкі
Виктор Смачнев // Кино-Театр. РУ Андреева Н. Е. СМА́ЧНЕВ Виктор Андреевич // Тамбовская энциклопедия
Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі