Мікалай Аляксандравіч Смірно́ў ( — ) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант артылерыі (1958).

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў гімназію ў Рыбінску і паступіў на механічнае аддзяленне Петраградскага політэхнічнага інстытута, на якім вучыўся да лютага 1917 года. Паступіў у Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча. У жніўні 1917 года скончыў паскораны курс з прысваеннем звання прапаршчык і быў накіраваны ў запасны артылерыйскі полк у горад Луга. Пасля дэмабілізацыі ў 1918 годзе пераехаў у Рыбінск. У 1918 годзе дабрахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Заходнім і Паўднёвым франтах. У 1926 годзе скончыў Кіеўскую школу камсаставу і прызначаны камандзірам артылерыйскай батарэі ў горадзе Крамянчуг. У кастрычніку 1937 года М. А. Смірноў звольнены ў запас і неўзабаве быў арыштаваны органамі НКУС. Пасля закрыцця справы і рэабілітацыі вызвалены і адноўлены ў Чырвонай Арміі. У 1941 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.

У Вялікую Айчынную вайну М. А. Смірноў на Паўднёвым, Сталінградскім, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах. Займаў пасады камандзіра артылерыйскага палка, камандуючага артылерыяй дывізіі, корпуса, арміі. Удзельік Сталінградскай і Курскай бітваў, бітвы за Дняпро, вызвалення Польшчы і Чэхаславакіі. У 1945—1958 гадах М. А. Смірноў на адказных пасадах у Савецкай Арміі.

Літаратура

Военачальники земли Белорусской : энциклопедический справочник. / Б. Д. Долготович. — Мн.: БелЭн, 2005. — С. 180. — 287 с.: ил. — (60-летию Великой Победы посвящается) — ISBN 985-11-0321-7. Соловьёв Д. Ю. Все генералы Сталина. Артиллерия. Том 21. — ЛитРес, 2021.

Спасылкі

Смирнов Николай Александрович // Праект «Память народа» Музейный комплекс «Дорога памяти» Смирнов Николай Александрович // Бессмертный полк. Рыбинский район.

Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты СССР Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Артылерысты СССР Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро