Малато́ўка, Малатоўня — рака ў Беларусі, у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 107 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Мышкіна, вусце ў аграгарадку Падлужжа. Цячэ па Горацка-Мсціслаўскай раўніне. Асноўны прыток — Галкаўскі ручай (злева).
Каля ракі населеныя пункты Мышкіна, Дубейкава, Слёзкі, Дудчыцы, Жыгалава, Міцькаўшчына.
Літаратура
Ліст карты N-36-76. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.
Катэгорыя:Рэкі Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Сажа