Бал (індэкс ГРАУ 3К60, па кадыфікацыі НАТА: SSC-6 Sennight, ()) — берагавы ракетны комплекс з супрацькарабельнай ракетай Х-35. Прыняты на ўзбраенне УС РФ у 2008 годзеКорпорация "Тактическое ракетное вооружение", ОАО .
Прызначэнне Комплекс прызначаны для кантролю тэрытарыяльных вод і праліўных зон; абароны ваенна-марскіх баз, іншых берагавых аб’ектаў і інфраструктуры ўзбярэжжа; абароны ўзбярэжжа на десантанебяспечных напрамках.
Мадыфікацыя Бал — варыянт комплексу для Узброеных сіл Расіі, прыняты на ўзбраенне ў 2008 годзе. Бал-Э — экспартны варыянт.
Апісанне БРК «Бал» уяўляе сабой мабільную сістэму (на базе шасі МЗКЦ-7930), у склад якой уваходзяць: самаходныя камандныя пункты кіравання і сувязі (СКПКС) — да 2 адзінак. самаходныя пускавыя ўстаноўкі (СПУ) — да 4 адзінак, якія нясуць супрацькарабельныя ракеты (СКР) тыпу Х-35/Х-35Э і Х-35У/Х-35УЭ. Ракеты размешчаны ў транспартна-пускавых кантэйнерах (ТПК). На тыпавым варыянце СПУ размяшчаецца 8 ТПК. транспартна-перагрузачных машыны (ТПМ), прызначаныя для фарміравання паўторнага залпу — да 4 адзінак.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі
Далёкасць паразы: 120 км з ракетай Х-35 і 260 км з ракетай Х-35У«Бал-Э», мобильный береговой ракетный комплекс с противокорабельной ракетой типа Х-35 — ОРУЖИЕ РОССИИ, Каталог вооружения, военной и специальной техники Аддаленасць стартавай пазіцыі ад берагавой лініі: да 10 км Колькасць ракет на кожнай СПУ і ТПМ: да 8 Інтэрвал пуску ракет у залпе: не больш за 3 с Максімальная хуткасць руху: па шашы: 60 км/гадзіну па бездаражы: 20 км/гадзіну Стартавая маса ракеты: 620 кг Сумарны боекамплект комплексу: да 64 Запас ходу (без дазапраўкі): не менш 850 км
На ўзбраенні
У цяперашні час комплексы «Бал» ёсць на ўзбраенні ў берагавых войскаў ВМФ РФ і ваенных маракоў В’етнама. У пачатку 2010-х расійскія ўлады планавалі паставіць комплекс яшчэ і ў Лівію, аднак з-за распачатай там у 2011 годзе грамадзянскай вайны Расія ўвяла эмбарга на ваенныя пастаўкі. Аб’ём выгады карпарацыі «Тактическое ракетное вооружение» ацэньваўся ў € 300 млн.
Цікавасць да ракетнага комплексу «Бал-Э» з’явіўся ў Азербайджана ў 2014 годзе. У планах Баку было абзавесціся як мінімум адным дывізіёнам. У 2018 годзе Расія адмовілася ад паставак берагавога ракетнага комплексу (БРК) «Бал-Э» азербайджанскім вайскоўцам з-за рызык, якія ён можа прадстаўляць для забеспячэння бяспекі мараплаўства караблёў Каспійскай флатыліі«Коммерсантъ» узнал об отказе Москвы поставить ракетные комплексы Баку. — 40 адзінак, станам на 2021 годhe Military Balance 2021, p.197 На канец 2020 войскі размяшчалі меркавана 40 ПУ БРК «Бал»: 11-я асобная берагавая ракетна-артылерыйская брыгада (п. Уташ) — 4 ПУ 15-я асобная берагавая ракетна-артылерыйская брыгада — г. Севастопаль) — 4 ПУ 72-я асобная берагавая ракетная брыгада (пгт Смалянінава) — 4 ПУ 72-я асобная берагавая ракетная брыгада (в. Кунашыр) — 4 ПУРоссия разместила на Курилах береговые ракетные комплексы «Бал» и «Бастион» 25-я асобная берагавая ракетная брыгада (п. Данское) — н/д ПУ 520-я асобная берагавая ракетна-артылерыйская брыгада (п. Англічанка, Петрапаўлаўск-Камчацкі) — 4 ПУНовые береговые ракетные комплексы «Бал» прибыли на Тихоокеанский флот 536-я асобная берагавая ракетна-артылерыйская брыгада Паўночнага флота (г. Севераморск) — н/д ПУ 847-ы асобны берагавы ракетны дывізіён (г. Каспійск) — 4 ПУПервый береговой ракетный комплекс «Бал» поступил на вооружение Каспийской флотилии Асобная берагавая ракетная брыгада (в. Сахалін) — 4 ПУ 51-ы асобны берагавы ракетны дывізіён (г. Каспійск) — 4 ПУ
— ажыццёўлены пастаўкі ў 2009—2010 гадахОбносов: российские ракетчики выполнили все обязательства перед Сирией | Оборона и безопасность | Лента новостей «РИА Новости»; — пастаўлена 2 комплексу (8 СПУ) «Бал-Э».
Галерэя Берагавы супрацькарабельны ракетны комплекс «Бал-Э» на выставе «МВМС-2013»:
Гл. таксама Бастыён (берагавы ракетны комплекс) Рубеж (берагавы ракетны комплекс)
Зноскі
Літаратура Гялизутдинов И. «Бал» поражает цели // Ориентир : журнал. — 2015. — Ноябрь (№ 11). — С. 17-19.
Спасылкі http://military-informer.narod.ru/BPRK-Bal-e.html
Катэгорыя:Ракетная зброя Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2008 годзе