Алонса Беругетэ, Алонса Гансалес дэ Беругетэ (; каля 1486, Парэдэс-дэ-Нава, правінцыя Паленсія — , Таледа) — іспанскі скульптар, жывапісец-ман’ерыст і архітэктар іспанскага Адраджэння.

Біяграфія Алонса Беругетэ нарадзіўся ў сям’і мастака Педра Беругетэ, пасля смерці бацькі вучыўся ў Італіі (Рым, Фларэнцыя), быў знаёмы з Брамантэ і Леанарда да Вінчы, як жывапісец адчуў уплыў Панторма, ведаў творчасць Мікеланджэла. Уплыў апошняга прасочваецца ў працах Беругетэ, аднак ён не можа схаваць індывідуальнасці іспанца.

Пасля вяртання на радзіму ў 1517 годзе Беругетэ шмат працаваў як жывапісец (стаў прыдворным мастаком Карла V), але лепшыя яго работы — скульптурныя. Ён працаваў у такіх гарадах, як Авіла, Бургас, Вальядалід, Мадрыд, Гранада, Таледа. У кастыльскіх традыцыях ён выкарыстоўваў у якасці матэрыялу дрэва, часта карыстаючыся яго паліхромным роспісам.

Катэгорыя:Скульптары Іспаніі Катэгорыя:Мастакі Іспаніі XVI стагоддзя