Бартэль Бехам (; ,  — ) — жывапісец і гравёр.

Біяграфія Бартэль Бехам нарадзіўся ў горадзе Нюрнбергу ў сям’і мастака. Разам са старэйшым братам Хансам Зебальдам (1500—1550) вучыўся ў майстэрні Альбрэхта Дзюрэра, стыль якога сур’ёзна адбіўся на ўсёй яго творчасці.

За атэістычныя погляды, прапаганду рэвалюцыйных для XV стагоддзя ідэй і «бязбожны жывапіс», вучні Дзюрэра былі адданыя суду, а затым высланы з Нюрнберга.

З 1527 года Б. Бехам працаваў для Вільгельма Баварскага, якому абавязаны паездкай у Італію для ўдасканалення мастацкага майстэрства. Пераважна мастак увасабляў сюжэты антычных часоў, асабліва цікавіўся аголеным целам, а таксама ствараў цудоўныя партрэты, малюючы фігуры ландскнехтаў.

Карціны мастака выстаўляліся ў Берлінскім музеі, Мюнхенскай пінакатэцы і інш.

Катэгорыя:Мастакі Германіі XVI стагоддзя Катэгорыя:Гравёры Германіі