Эдынбургскі ўніверсітэт імя Непера () — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Эдынбург у Шатландыі.

Агульная характарыстыка Тэхнічны каледж імя Непера, папярэднік сучаснага ўніверсітэта, быў заснаваны ў 1964 годзе, узяўшы сваю назву ад шатландскага матэматыка і філосафа XVI стагоддзя Джона Непера. Тэхнічны каледж стаў універсітэтам у 1992 годзе. У 2009 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Эдынбургскі ўніверсітэт імя Непера.

Універсітэт канцэнтруецца вакол трох асноўных кампусаў у Эдынбурзе. У ім навучаецца больш за 19 500 студэнтаў, у тым ліку якія вучацца па транснацыянальных праграмах за мяжой і праз інтэрнэт. У 2018 годзе вучэльня ўключала амаль 9 500 замежных студэнтаў і студэнтаў з ЕС з больш чым 140 краін свету.

Cтруктура Школа прыкладных навук Школа мастацтваў і крэатыўных індустрый Школа бізнесу Школа вылічальнай тэхнікі Школа інжынерыі і навакольнага асяроддзя Школа здароўя і сацыяльнай дапамогі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Ольстэр