Пётр Міхайлавіч Смысло́ў (; — ) — рускі астраном і геадэзіст, генерал-маёр. Член Рускага геаграфічнага таварыства (1863), адзін з заснавальнікаў Рускага астранамічнага таварыства.
Нарадзіўся ў Наўгародскай губерні. Адукацыю атрымаў у школе ваенна-тапаграфічнага бюро. У 1841 годзе паступіў на службу тапографам у роту Ваенна-тапаграфічнага дэпо Генеральнага штаба. У 1844—1851 і 1855—1857 гадах займаўся астранома-геадэзічнымі і гравіметрычнымі работамі ў Віцебскай, Наўгародскай і Пскоўскай губернях. У 1855 годзе прызначаны ад’юнкт-астраномам Пулкаўской абсерваторыі, выкладаў практычную астраномію і геадэзію афіцэрам геадэзічнага аддзялення Мікалаеўскай Акадэміі Генеральнага штабаСмыслов, Пётр Михайлович // Вестник геодезии, картографии и геоинформатики . У 1855—1859 гадах удзельнічаў у шэрагу экспедыцый па вызначэнні даўгот Архангельска, Астрахані і іншых гарадоў. У 1862 годзе быў камандзіраваны ў Варшаву для досведаў па ўжыванні вынайдзенага О. В. Струвэ дальнамера. У 1863 годзе разам з М. Ф. Хандрыкавым вызначыў па тэлеграфе рознасць даўгот Маскоўскай і Пулкаўскай абсерваторый, у 1865—1868 гадах разам з А. М. Савічам і Р. Э. Ленцам правёў упершыню ў Расіі абсалютныя вызначэнні паскарэння сілы цяжару пры дапамозе паваротнага маятніка. У 1866—1862 гадах — дырэктар Віленскай астранамічнай абсерваторыі.
Звольнены са службы 18 студзеня 1883 года. Жыў у Вільне. Быў членам Віленскага губернскага статыстычнага камітэта.
У 1859 годзе ўзнагароджаны Дзямідаўскай прэміяй. Член астранамічнага таварыства ў Гейдэльбергу (1863), член Рускага геаграфічнага таварыства (1863), кіраўнік Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства (з 1867 года).
Літаратура
Спасылкі Смыслов, Пётр Михайлович // Вестник геодезии, картографии и геоинформатики Смыслов, Пётр Михайлович // История геодезии
Катэгорыя:Астраномы Расійскай імперыі Катэгорыя:Геадэзісты Расійскай імперыі Катэгорыя:Астраномы XIX стагоддзя Катэгорыя:Генерал-маёры (Расійская імперыя) Катэгорыя:Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года Катэгорыя:Лаўрэаты Дзямідаўскай прэміі