Якубаўка () — вёска ў Клінцоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Сматравабудскага сельскага паселішча.

Гісторыя Узгадваецца з 1740-х гадоў. З 1782 да 1917 года ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У Гомельскай губерні РСФСР з 1919 года, з 1926 года ў Бранскай губерні. З 1929 у складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 у Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Віктар Васільевіч Садоўскі (нар. 1950) — вучоны ў галіне тэкстыльнай прамысловасці, доктар тэхнічных навук, прафесар, першы прарэктар БДЭУ.

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Клінцоўскага раёна