Ганна Раманаўна Друцкая-Любецкая (каля 1510 — ) — княгіня, землеўласніца ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія Паходзіла з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Дачка Рамана.

Па маці атрымала ў спадчыну Алексінічы і частку Чарэі, у 1555 выкупіла Койтаў у свайго пляменніка Януша Багданавіча. Усе гэтыя маёнткі пазней адышлі да яе дачкі Ганны Осцікаўны, жонкі князя Л. А. Сангушкі-Кашырскага.

Сям’я Была жонкай М. Дуброўскага (памёр у 1537), А. Няпрэцкага (памёр каля 1545), М. Ю. Осціка (памёр у 1564, яго сваякі абвінавацілі Ганну ў атручванні мужа) і П. Друцкага-Сакалінскага.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага