Мару́га — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 50 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км. Выцякае з возера Маруга, цячэ праз пасёлак Відзы, вусце за 1,4 км на ўсход ад вёскі Германоўшчына. Рэчышча каналізаванае. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. У басейне ракі знаходзіцца возера Ліпалацкае.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Дзісны Катэгорыя:Рэкі Браслаўскага раёна