Франчэска Батычыні (іт. Francesco di Giovanni Botticini; 1446, — , ) — італьянскі мастак эпохі Адраджэння.
Усё жыццё правёў ва Фларэнцыі. Хоць існуе толькі некалькі дакументальна пацверджаных работ Бацічыні, значны аб'ём работ быў упэўнена прыпісаны яму на аснове стылю, уключаючы шэраг алтарных малюнкаў, дзясяткі невялікіх рэлігійных пано і некалькі партрэтаў.
Нягледзячы на тое, што Франчэска Бацічыні быў даволі буйным фларэнтыйскім мастаком, аўтар "Жыццяпісаў найбольш знакамітых жывапісцаў, разьбяроў і дойлідаў» Джорджа Вазары не пакінуў ніякіх згадак пра яго ў сваёй шматтомнай працы. Больш за тое, самы вядомы твор Бацічыні, карціну «Успенне Марыі» Вазары памылкова прыпісаў пэндзлю Сандра Бацічэлі. Нешматлікасць дакументаў, выяўленых у архівах, не дазваляе паслядоўна і поўна выбудаваць біяграфію мастака.
Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі XV стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Адраджэння