Спецыяльны атрад хуткага рэагавання, САХР — спецпадраздзяленне ўнутраных войскаў МУС Беларусі, размешчанае ў г. Мінск (воінская часць 3032).
Афіцыйна падраздзяленне прызначана для аховы грамадскага парадку, барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, арганізацыі прафілактычных мерапрыемстваў у папраўчых установах, у месцах са складаным аператыўным станам, аховы стратэгічных аб’ектаўМинский СОБР: универсальные солдаты.
САХР займаецца пераследам апанентаў рэжыму Лукашэнкі, узломам памяшканняў і захопам людзей. На думку СМІ, камандзір і заснавальнік САХРа Дзмітрый Паўлічэнка кіраваў выкраданнем і забойствам праціўнікаў Лукашэнкі ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў
Гісторыя Спецыяльны атрад хуткага рэагавання МУС Рэспублікі Беларусь створаны 29 чэрвеня 1999 года загадам міністра ўнутраных спраў № 014 ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь. Касцяк каманды склалі афіцэры, прапаршчыкі і найбольш падрыхтаваныя салдаты вайсковай часці 3214. Першы камандзір — Дзмітрый Паўлічэнка.
Першую аперацыю вайскоўцы САХР правялі ў кастрычніку 1999 года ў Оршы, дзе імі была затрыманая арганізаваная злачынная групаСпецназ в спецназе: столичный СОБР реорганизован в отдельную воинскую часть ВВ МВД .
У 2008 годзе атрад удзельнічаў у праграме падрыхтоўкі і абмену вопытам з венесуэльскімі сілавікамі. У красавіку члены САХРа разам з супрацоўнікамі групы «Альфа» Камітэта дзяржбяспекі, службы бяспекі прэзідэнта і байцамі 5-й брыгады спецназа наведалі Венесуэлу, дзе, акрамя ўсяго іншага, здзейснілі ўзыходжанне на пік Балівара, усталяваўшы сцягі дзвюх краін, а таксама сімволіку сілавых структур і беларускага спартыўнага таварыства «Дынама»Белорусский спецназ покорил пик Боливара.
16 сакавіка 2016 года міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч ператварыў САХР у воінскую часць 3032 у складзе 3-й асобнай Чырванасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння. Рашэнне зацвердзілі па прапанове камандзіра САХРа Юрыя Назаранка, бо ў атрада з’явіліся ўласныя службы.
16 снежня 2019 года «Deutsche Welle» апублікавала інтэрв’ю з Юрыем Гараўскім, былым байцом спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР) унутраных войскаў МУС Беларусі. Ён сцвярджаў, што ў 1999 годзе па загадзе заснавальніка САХРа падпалкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі ўдзельнічаў у : міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую дэмакратычную апазіцыю. Паўлічэнка, заявіў Гараўскі, асабіста застрэліў выкрадзеных.
Фарміраванне Колькасць фарміравання невядома, але ў некаторых крыніцах паказваюцца лікі ад 300 чалавек. Камплектуецца афіцэрамі, прапаршчыкамі і сяржантамі. Кандыдаты праходзяць комплекснае тэставанне з упорам на выяўленне асаблівасцяў паводзін у экстрэмальных сітуацыях і здаюць нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы. Усе байцы выдатна валодаюць методыкамі рукапашнага бою, некаторыя з іх з’яўляюцца майстрамі і кандыдатамі ў майстры спорту па розных адзінаборствах.
САХР узброены аўтаматамі АК, пісталетамі ПМ і ПС, а таксама іх мадэрнізаваныя варыянты для бясшумнай стральбы, і помпавымі стрэльбамі для стральбы карцеччуСОБР: территория напряжения.
Камандзіры Дзмітрый Валер’евіч Паўлічэнка Міхаіл Камека Уладзімір Уладзіміравіч Вашкевіч Юрый Генадзьевіч Назаранка Аляксандр Валер’евіч Быкаў
Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:Унутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь