Леанід Сяргеевіч Со́балеў (; — ) — рускі савецкі пісьменнік, журналіст, капітан 1-га рангу, Герой Сацыялістычнай Працы (1968).
Біяграфія Л. С. Собалеў нарадзіўся ў Іркуцку. Вучыўся ў 3-м Аляксандраўскім кадэцкім корпусе. У 1917 годзе скончыў марскі кадэцкі корпус і праходзіў практыку на Балтыйскім флоце. Прымаў удзел у Маанзунскай аперацыі і Лядовым паходзе балтыйскага флоту. З сакавіка 1918 года на службе ў Чырвоным флоце. У 1921 годзе скончыў Курсы ўласканалення каманднага саставу Марской акадэміі, у 1924 годзе — гіраскапічныя курсы. З лютага 1930 года праходзіў службу ў аператыўным аддзеле штаба Марскіх сіл Балтыйскага мора. У студзені 1931 года быў дэмабілізаваны. У 1939 годзе Л. С. Собалеў быў накіраваны ў якасці ваеннага карэспандэнта на фронт савецка-фінляндскай вайны. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — ваенны карэспандэнт газеты «Праўда» і Саўінфармбюро, газеты «Чырвоны флот». З пачатку 1950-х гадоў займаўся грамадскай работай. Быў ініцыятарам стварэння Саюза пісьменнікаў РСФСР і яго старшынёй у 1957—1970 гадах.
Творчасць Друкавацца пачаў з 1926 года. Асноўная частка твораў прысвечана марской тэматыцы. Сярод твораў раман «Капітальны рамонт», зборнік апавяданняў «Марская душа», аповесць «Зялёны прамень», трагедыя «Абай» (разам з М. Аўэзавым), кнігі нарысаў «Дарогамі перамогі», «Святло перамогі», зборніка публіцыстычных артыкулаў, кінасцэнарыяў і інш.
Апавяданне «Салавей» перакладзена на беларускую мову В. Рабкевічам.
Грамадская дзейнасць Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5—8 скліканняў. Член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання.
Памяць Мемарыяльныя дошкі на доме ў Санкт-Пецярбургу, дзе ён жыў у 1924—1971 гадах і на доме ў Маскве, дзе ён жыў і працаваў з 1955 года па 1971 год. Імем Л. С. Собалева былі названы акіанаграфічнае судна Ваенна-Марскога Флоту СССР, рачны цеплаход у Ніжнім Ноўгарадзе, базавы тральшчык Ваенна-Марскога Флоту Расіі, Цэнтральная раённая бібліятэка Неўскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Санкт-Пецярбурга.
Літаратура
Спасылкі Соболев Леонид Сергеевич // Праект «Память народа»
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Катэгорыя:Застрэліліся ў СССР