Switchblade  — аднаразовы баявы беспілотны лятальны апарат, створаны амерыканскай кампаніяй AeroVironment у 2011 годзе для патрэб Узброеных Сіл ЗША.

Больш за 700 беспілотнікаў Switchblade былі пераданыя Узброеным сілам Украіны падчас расійскага уварвання ва Украіну.

Апісанне Існуюць два варыянты гэтай зброі: Switchblade 300 і Switchblade 600. Першы з іх створаны для высокадакладных атак на жывую сілу праціўніка, другая мадэль беспілотнікаў арыентаваная на знішчэнне танкаў і іншага браніраванага транспарту.

Па сваёй сутнасці Switchblade — гэта аўтаматызаваная кіраваная бомба з камерамі, сістэмай кіравання палётам і выбуховым матэрыялам. Гэтыя беспілотнікі можна запраграмаваць так, каб яны аўтаматычна паражалі цэлі за кіламетры ад месца пуску, прычым яны здольныя рухацца за аб’ектам, дагнаць яго і ліквідаваць.

Switchblade 600 можа трымацца ў паветры да 40 хвілін і наносіць удары на адлегласці да 80 кіламетраўЗША перададуць Украіне 100 дронаў-камікадзэ «Switchblade». Расказваем пра іх.

Катэгорыя:Ваенныя самалёты Катэгорыя:Беспілотныя лятальныя апараты