Машо́ўка, Мешаўка — рака (ручай) у Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 132 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Раёк, вусце за 1 км на ўсход ад вёскі Клеявічы. Асноўныя прытокі — Лунка, Прудок (справа). Вадазбор на паўднёвым усходзе Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча Машоўкі каналізаванае на працягу больш за 4 км.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-100. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Беседзі Катэгорыя:Рэкі Касцюковіцкага раёна