Вольга Валянцінаўна Няфёдава (, Магілёў) — беларуская артыстка тэатра і кіно, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2021).

Біяграфія Нарадзілася 18 лютага 1970 года ў Магілёве. Была адным дзіцем у сям’і. Бацькі развяліся, калі Вользе споўнілася 13 гадоўАктриса и радиоведущая Ольга Нефёдова: В 38 решила стать как все: вышла замуж, чтобы родить - и поплатилась.

У 1987 годзе беспаспяхова спрабавала паступіць у Расійскі ўніверсітэт тэатральнага мастацтва ў Маскве. Вярнуўшыся ў Мінск, уладкавалася працаваць рабочай на Мінскі фарфоравы завод, дзе праз тры месяцы стала працаваць кантралёрам АТК.

У 1992 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра і кіно» (курс В. В. Маслюка).

З 1992 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. З-за складанага характару і канфліктаў з галоўным рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Мікалаем Пінігіным доўгі час не атрымлівала галоўных роляў у тэатры. У апошні час выконвае ролі Альжбеты («Паўлінка» Я. Купалы), Марыя («DONNA SOLA (Жанчына адна)» Д. Фо, Ф. Рамэ).

Працавала таксама на радыё («Радио Би-Эй», «Легенды FM»), тэлебачанні.

Пасля смерці маці ў 2015 годзе прадала яе кватэру ў Мінску, купіла 20 сотак лесу і пабудавала там дом.

Творчасць Знялася больш чым у 80 ролях у кіно, у тым ліку ў фільмах «Паласатае шчасце», «Вышэй за неба», «Жураў-2», «Знахар», «Паскораная дапамога — 2», «Сваты-7»Ольга Нефедова. Фильмография.

Сям’я Першы шлюб па вялікім каханні распаўся з-за адлегласцяў. У 2008 годзе другі раз выйшла замуж, маючы намер нарадзіць дзіця, аднак праз два гады падала на развод у сувязі з псіхалагічнай несумяшчальнасцю з мужам.

Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2020), Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2021)Указ Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 10 верасня 2021 года № 336 «Аб узнагароджанні».

Спасылкі Вольга Няфёдава // Тэатр імя Янкі Купалы Ольга Нефедова: «Когда в отеле я спускаюсь к ужину, мне аплодируют» Юлиана Леонович Листаем семейный альбом актрисы театра им. Янки Купалы Ольги Нефёдовой // СБ. Беларусь сегодня Алена Кравец Вольга Няфёдава: Мне вельмі камфортна ў вёсцы // Выдавецкі дом «Звязда»

Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі Катэгорыя:Кінаактрысы Беларусі