Баліварыянская служба Нацыянальнай разведкі () — разведвальнае агенцтва ўрада Венесуэлы, Copia archivada.
Гісторыя У 1969 годзе прэзідэнтам Рафаэлем Кальдэра была створана спецслужба DISIP, якая замяніла DIGEPOL. У 2009 годзе Уга Чавес перафармаваў упраўленне ў SEBIN.
Структура Арганізацыйная і функцыянальная структура Баліварыянскай нацыянальнай разведвальнай службы падзелена на чатыры ўзроўні: Дырэктыўны ўзровень: Канцылярыя генеральнага дырэктара (у склад уваходзяць генеральных дырэктар, дырэктар па аператыўным кантролі, дырэктар па адміністрацыйным кантролі і генеральны сакратар) Узровень адміністрацыйнай падтрымкі: Аддзел юрыдычнай кансультацыі; Аддзел кіравання персаналам; Аддзел адміністрацыйнага кіравання; Упраўленне планавання і бюджэту; Упраўленне інфармацыйных сістэм і тэхналогій; Упраўленне аперацый і паслуг; Упраўленне ўнутраных спраў і Цэнтр разведвальных даследаванняў. Асноўны ўзровень: Упраўленне разведвальных раёнаў, Упраўленне разведкі, Упраўленне контрразведкі, Упраўленне стратэгічных даследаванняў, Упраўленне неадкладных дзеянняў. Тэрытарыяльна-дэцэнтралізаваны аперацыйны ўзровень: Раён стратэгічнай разведкі; Разведвальныя аператыўныя зоны; Тэрытарыяльныя базы; Вобласці разведкі.
Адміністрацыйнае ўладкаванне Адміністрацыйнае ўладкаванне SEBIN арганізавана наступным чынам: Дэпартамент адміністрацыйнага кіравання. Упраўленне контрразведкі. Аддзел дэмакратычнага парадку. Аддзел падтрымкі развіцця. Аддзел барацьбы з тэрарызмам і падрыўной дзейнасцю. Аддзел барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў. Аддзел асаблівых выпадкаў. Аддзел інфармацыйных службаў. Аддзел энергетыкі і нафты. Аддзел стратэгічнага аналізу. Аб’яднанае рэгіянальнае камандаванне па барацьбе з вымагальніцтвам і выкраданнем людзей. Разведвальнае ўпраўленне. Упраўленне аперацыямі.
Гендырэктары 2010—2014: Мігель Радрыгес Торэс 2014: Мануэль Берналь Марцінес 2014—2018: Густава Гансалес Лопес 2018—2019: Мануэль Крыстафер Фігера 2019—2024: Густава Гансалес Лопес 2024-2026: Алексіс Радрыгес Кабелья
Катэгорыя:Спецслужбы Венесуэлы Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе