2-і гусарскі полк () — кавалерыйскае падраздзяленне французскай арміі.
Гісторыя Падраздзяленне было сфармавана падчас Французскай рэвалюцыі на базе гусарскага палка Шамбарана. У 1814-м фарміраванне было перайменавана ў Каралеўскі гусарскі полк, але ў наступным годзе старая назва была вернута. У 1816-м падраздзяленне рэарганізавана ў гусарскі полк Мёрт. У 1825-м першапачатковая назва зноў вернута. У 1939 годзе полк распушчаны, а яго складовыя часткі разбітыя на разведгрупы ў складзе 16-га армейскага корпуса, 23-й, 39-й, 71-й, 74-й і 80-й пяхотных дывізій. На перыяд 1940—1942 гадоў падраздзяленне аднавілі, але неўзабаве зноў распусцілі. У 1944-м полк аднавіў сваю дзейнасць. У 1946 годзе яго на некаторы час у чарговы раз распусцілі, але вельмі хутка аднавілі. У склад фарміравання ўвайшлі асобныя часці 4-га гусарскага палка. Сучасны стан Полк падпарадкоўваецца Разведвальнаму камандаванню. Ён з’яўляецца часткай базы абароны Страсбург-Агено.
У склад уваходзяць дзевяць эскадрылляў: 4 разведвальна-даследчыя эскадрыллі, кожная з якіх складаецца з 11 браняваных даследчых патрулёў і ад 2 да 4 спецыялізаваных патрулёў; 1 эскадрылля апрацоўкі і распаўсюджвання разведданых; 2 эскадрыллі збору інфармацыі; 1 камандна-лагістычная эскадрылля; 1 рэзервовая эскадрылля.
Станам на 2011 год, у палку служыла 950 чалавек.
Аснову парку тэхнікі складаюць браневікі сямейства VBL.
Спасылкі Site de l'Armée de terre 2e régiment de hussards Les Hussards - Historique sous le IInd Empire et la IIIe République (1850-1914) Катэгорыя:З’явіліся ў 1791 годзе Катэгорыя:Арміі Францыі падчас Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Арміі Францыі падчас Другой сусветнай вайны