Брайтанскі ўніверсітэт () — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брайтан.

Агульная характарыстыка Універсітэт заснаваны на чатырох кампусах у Брайтане і Істбарне на паўднёвым узбярэжжы Англіі. Яго карані можна прасачыць з 1858 года, калі была адкрыта Брайтанская школа мастацтваў. Статус універсітэта вучэльня атрымала у 1992 годзе.

Універсітэт засяроджаны на прафесійнай адукацыі, прычым большасць ступеняў таксама прызнаюцца прафесійнымі арганізацыямі або прыводзяць да прафесійнай кваліфікацыі. Аснощныя прадметы ўключаюць фармацыю, машынабудаванне, экалогію, інфарматыку, матэматыку, архітэктуру, геалогію, сястрынскую справу, педагогику, спартыўныя навукі, журналістыку, крыміналістыку і бізнес.

У ім навучаецца каля 18 000 студэнтаў і працуе каля 2 400 супрацоўнікаў.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Брайтан