Гацуко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Гацук.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гацукі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Слуцкім раёне. З 5 снежня 1931 года ў складзе Уздзенскага раёна. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Гацук. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Уздзенскага раёна. 11 жніўня 1959 года ў склад Грэскага сельсавета Слуцкага раёна перададзена вёска Вераб’ёваРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.. З 25 снежня 1962 года ў Слуцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гацукоўскага сельсавета было 7 населеных пунктаў. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Грэскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Вераб’ёва, Забелы, Ульянаўка, Швяды, Шышчыцы і Яўладавічы)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (8 населеных пунктаў) — 1697 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,4 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 2,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (14 населеных пунктаў) — 1868 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. Белорусская ССР: административно-территориальное деление на 1 января 1947 года / Информационно-статистический отдел Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Государственное издательство БССР, 1947. — 300 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Грэскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Уздзенскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе