Мэры Эма Скіпінг (, — ) — англійская балерына, больш вядомая як балетны педагог, рэжысёр, харэограф і прадзюсар. Дырэктар Каралеўскага шведскага балета ў Стакгольме на працягу дзевяці гадоў (1953—1962), міжнародны аўтарытэт у галіне балета з XVII па XIX ст. Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі.
Біяграфія Мэры Скіпінг нарадзілася ў , Эсекс, 15 снежня 1902 года. Была малодшай з чатырох дзяцей (13 снежня 1856 — 16 мая 1946) і Сары Эн Скіпінг, у дзявоцтве Ратэнберы (2 студзеня 1867—1961).
Яе трое старэйшых братоў і сясцёр былі:
Кенет Маціясан Скіпінг (22 верасня 1897 — 14 кастрычніка 1977), музыкант, педагог у галіне старажытнай музыкі. Салі Скіпінг (13 жніўня 1899 — 9 студзеня 1916), памерла ад апендыцыту і перытаніту}} ў ў Лондане ва ўзросце 16 гадоў у прысутнасці сваёй маці. () (9 чэрвеня 1901 — 5 сакавіка 1980), скульптар, член Каралеўскай акадэміі мастацтваў.
Дзеці атрымалі незвычайнае выхаванне. У дзяцінстве яны ніколі не хадзілі ў школу, хаця сама Скіпінг пазней наведвала манастырскую школу.
Калі Мэры Скіпінг нарадзілася, сям’я жыла на віле Керсал, Малмсберы-роўд, Саўт-Вудфард, Эсекс, недалёка ад Эпінг-Форэст, куды дзеці штодня хадзілі гуляць са сваім бацькам. Некаторыя звычайныя дзіцячыя заняткі, у тым ліку футбол і язда на ровары, былі забаронены. Дома дзяцей вучылі чытанню, граматыцы і табліцы множання, але не гісторыі і геаграфіі. Пра гісторыю Мэры Скіпінг даведывалася з гістарычных раманаў, пакуль яна штодня не пачала ездзіць на ровары ў манастырскую школу, якой кіраваў французскі ордэн манашак, спачатку для вывучэння французскай мовы, а затым для атрымання атэстата аб заканчэнні школы. Яна была нашмат старэйшай астатніх вучаніц.
Калі Мэры разам з братам Джонам і сястрой Салі наведвала мясцовы танцавальны клас, настаўнік сказаў, што маці павінна адвезці іх у Лондан для навучання. У рэшце рэшт, Мэры і Салі бралі ўрокі ў італьянскай танцоўшчыцы Франчэскі і пантаміма Занфрэты ў Лондане, прычым урокі аплачваў багаты чалавек, які быў кліентам іх бацькі. Джон кінуў урокі танцаў і засяродзіўся на мастацтве. Іх маці суправаджала дзяўчынак на ўрокі і рабіла нататкі. У бацькавай майстэрні дома яны мелі станок і займаліся там паміж урокамі па нататках маці. Пачатак Першай сусветнай вайны паклаў канец урокам.
У 1905 годзе Скіпінг яшчэ жыла ў Вудфардзе, але потым пераехала ў Кліфтанвіл, Уорэн-роўд, , Лондан, згодна перапісу 1911 года і заставалася там да 1918 года. Да 1929 года ў спісе выбаршчыкаў пазначана, што Скіпінг жыла са сваімі бацькамі і старэйшым братам Кенетам па адрасе 2 Eton College Road, у Камдэне, Лондан. Яны ўсё яшчэ былі там праз дзесяць гадоў падчас перапісу 1939 года. Да 1951 года Скіпінг жыла па адрасе Крэйвен-роўд, 42а, Падзінгтан, Лондан, які заставаўся яе лонданскім адрасам на працягу наступных 33 гадоў.
Мэры Скіпінг памерла 9 лютага 1984 года ў бальніцы Святога Чарльза ў Кенсінгтане, Лондан. Яе маёмасць была ацэнена ў 116 452 фунта стэрлінгаў. Яе сыход быў адзначаны некралогамі ў The Times і ў .
Творчасць Першапачаткова Мэры навучалася музыцы ў Каралеўскім музычным каледжы, дзе яе старэйшы брат Кенет быў супрацоўнікам і настаўнікам. Калі яна ўпершыню прайшла праслухоўванне ў Г. Паўлавай у 1925 годзе, яна мела намер патанчыць на працягу сезона і вярнуцца ў Каралеўскі музычны каледж.
Мэры вучылася ў большасці вялікіх педагогаў той эпохі, уключаючы , Леаніда Мясіна, , , , і . Скіпінг была вядучым прадстаўніком метаду пад апекай Краск.
Скіпінг гастралявала як танцоўшчыца з трупай Ганны Паўлавай два сезоны (1925 і 1930—1931). Гастралявала з трупай - з 1927 года. Выступала таксама з Балетным Клубам, пазней вядомым як з 1930 года. Летам 1930 года Мэры Скіпінг была адным з шасці танцораў, абраных трупай Нямчынавай-Доліна на сезон у Нідэрландах.
Хоць у яе некралогу ў «The Times» гаворыцца, што Скіпінг працавала ў Паўднёвай Афрыцы падчас Другой сусветнай вайны, яна вярнулася адтуль у верасні 1939 года, і правяла наступныя тры гады, падарожнічаючы па Вялікабрытаніі разам з Ганнай Івановай з Рускіх сезонаў і выступаючы нават у Перце, Шатландыя і . Потым яны гастралявалі па ўзброеных сілах і выступалі на караблях, у бамбасховішчах, у казармах і заезных дварах. Улетку 1942 года яны выступалі пад эгідай Заходняга камандавання падчас Другой сусветнай вайны для , , зенітных частак і транспартнага персанала. Скіпінг працавала ў Англіі да лістапада 1942 года, калі яна выступіла на канцэрце ў Кембрыджы ў дапамогу Фонду грамадзянскіх медсясцёр для ахвяр авіяналётаў. Скіпінг вярнулася ў Англію ў студзені 1946 года, чытала лекцыю ў Чычэстэрскім балетным клубе ў .
Пасля вайны Скіпінг перайшла ад выступленняў да харэаграфіі і рэжысуры. Разам з Ганнай Івановай яна была тэхнічным кансультантам фільма «Маленькая балерына» кампаніі Mary Field Productions. Фільм здымалі на студыі Nettlefold Studios з пачатку снежня 1946 года па канец студзеня 1947 года і выпусцілі у верасні 1947 года. Гэтая 61-хвілінная драма для дзяцей была пра маладую дзяўчыну, якая хоча выйграць месца ў балеце .
Мэры Скіпінг была балетмайстарам Каралеўскага балета () на працягу трох гадоў з 1948 па 1951. У 1951 годзе была адказнай за «Спячую прыгажуню» для BBC, першую прамую трансляцыю поўнаметражнага класічнага балета па тэлебачанні. Гэта было не першая яе праца з тэлебачаннем. У 1933 годзе яна танцавала ў тэлевізійнай трансляцыі, выкарыстоўваючы працэс Бэрда. Затым здзейсніла двухгадовае турнэ па ЗША, Канадзе і Кубе.
Прызначэнне Мэры Скіпінг мастацкім кіраўніком Каралеўскага шведскага балета Каралеўскай шведскай оперы ў Стакгольме ў 1953 годзе стала паваротным момантам для Каралеўскага шведскага балета. Яна зрабіла Стакгольм сусветным цэнтрам вывучэння танцавальных стыляў ранейшых стагоддзяў. У гэтым ёй дапамаглі яе ўласная калекцыя ранніх твораў па танцам, архівы Каралеўскай бібліятэкі і выпадковае захаванне цалкам з рабочым абсталяваннем, дэкарацыямі і касцюмамі, пачынаючы з заснавання балета.
Нікалас заяўляе, што нацыянальны здабытак Шведскага каралеўскага балета складаўся «ў гістарычных балетах, любоўна рэканструяваных у ў Дротнінгхольме». Першым з іх быў «Cupid out of his humour» у 1956 годзе, заснаваны на сцэнарыі 1649 года. Быў пастаўлены Скіпіннг для дзяржаўнага візіту каралевы Лізаветы ІІ у Швецыю ў 1956 годзе.
Праца Скіпінг у Шведскім Каралеўскім балеце зрабіла яе вядучым аўтарытэтам у галіне балета сямнаццатага, васемнаццатага і дзевятнаццатага стагоддзяў. Яна выкарыстоўвала свае веды танцаў канца шаснаццатага стагоддзя, каб паставіць доўгую і дзіўную сцэну для фільма «Anne of the Thousand Days» (1970), у якім Рычард Бёртан сыграў Генрыха VIII. Большая частка яе працы ў Швецыі была знята для шведскага тэлебачання. Вынікі яе даследавання ранняга балета ў Швецыі прывялі да яе манаграфіі «Балет пад трыма каронамі» () (Dance Perspectives No 32., 1967), якая пазней была пашырана да дзвюх кніг, выдадзеных у Швецыі. Скіпінг была настолькі ўражаная «Тэарэтыка-практычным трактатам па танцам» () (Неапаль, 1779), што атрымала спонсарскую падтрымку і Фонда Рэдкліфа, каб перакласці яго на англійскую мову. Яна памерла, не паспеўшы завяршыць працу, якая была скончаная яе памочнікам Ірмгардам Беры і апублікаваная ў 1988 году.
У 1960-х гадах праца Скіпінг над раннім танцам легла ў аснову першых двух праграм «Балета для ўсіх», адукацыйнай секцыі Каралеўскага балета Англіі. Гэтая праца дала Скіпінг магчымасць паэксперыментаваць з аднаўленнем арыгінальнай харэаграфіі да «Жызелі», для якой некаторыя часткі арыгінальнай партытуры былі страчаны. Гэта прывяло да пастаноўкі яе версіі «Жызелі» трупай Лонданскага фестывальнага балета ў 1971 годзе. Гэтая версія «Жызелі» атрымала высокую адзнаку як пастаноўка, якая адлюстроўвае рамантычны стыль і найболей блізкая да арыгінала 1841 года. Гэта прынесла ёй міжнароднае прызнанне не толькі публікі, але і сярод знаўцаў танца.
Узнагароды (1958) — Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (MBE). (1961) — , былы рыцарскі ордэн Швецыі. (1971) — за спрыянне развіццю танца ў Швецыі. (1981) — 8-га памеру (дыяметр 31 мм) з ярка-блакітнай стужкай.
Крыніцы
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Вялікабрытаніі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Харэографы паводле алфавіта Катэгорыя:Харэографы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Харэографы XX стагоддзя