Ваенна-паветраныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга () — адзін з відаў Узброеных Сіл Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.
Афіцыйная назва з 1971 па 1997 год — Ваенна-паветраныя сілы Заіра ().
Баявы склад ВПС УС ДРК падзелены на дзве авіяцыйныя групы — 1-ю (штаб у Кіншасе) і 2-ю (штаб у Каміне). У гэтых авіягрупах — 9 эскадрылляўJane’s World Air Forces. 2007. — Jane's Information Group — с. 134—135.
Тэхніка і ўзбраенне ТыпВытворчасцьПрызначэннеКолькасцьКаментарыі Баявыя самалёты МіГ-23 знішчальнік 2Военно-воздушные силы мира 2015 . С. 14. Су-25 штурмавік 4 L-39 Albatros вучэбна-баявы самалёт 4Беларусь поставляет в Конго военную технику - СМИ // Политринг, 13 мая 2018 Закуплена ў Беларусі. Су-27 знішчальнік 1Закуплена ў Беларусі. транспартныя самалёты Boeing 727 адміністрацыйны самалёт 3 Boeing 737 адміністрацыйны самалёт 1 Ан-12 транспартны самалёт 3 Ан-26 транспартны самалёт 3 Ан-72 транспартны самалёт 1 Іл-76 транспартны самалёт 1 Верталёты Мі-2 шматмэтавы верталёт 2 Мі-8 шматмэтавы верталёт 4 Мі-24 баявы верталёт 8 Мі-26 шматмэтавы верталёт 1 Bell 206 шматмэтавы верталёт 2 SA.316 верталёт агульнага прызначэння 2 SA 330 Puma транспартны верталёт 10
Здарэнні У снежні 2006 года пацярпеў крушэнне кангалезскі Су-25, пілот якога, найміт з Беларусі А. П. Ліхоткін, загінуўРемонт и модернизация штурмовиков Су-25 ДРК в Барановичах. У чэрвені 2007 года ўпаў іншы Су-25, на якім загінуў украінскі найміт А. А. Маргатаў. 27 лютага 2017 года ў раёне Рутшуру баевікі-тутсі збілі два верталёты Мі-24. У складзе экіпажа знаходзіліся двое грузінскіх наймітаў і ваенныя спецыялісты з Беларусі. Усе яны выжылі, але атрымалі траўмы.
Катэгорыя:Ваенна-паветраныя сілы паводле краін