Беспарадкі ў Албаніі адбываліся ў студзені-сакавіку 1997 года. Важным вынікам гэтых падзей стала разрабаванне ваенных складоў і раскраданне стралковай зброі, частка якой апынулася ў руках албанскіх паўстанцаў у Косаве .
Пратэсты Пасля краху ў студзені 1997 гады сеткі фінансавых пірамід Албанія сутыкнулася з самым сур’ёзным крызісам за посткамуністычны перыяд. Ад дзеянняў банкаў пацярпела больш за 300 тысяч чалавек. Насельніцтва страціла ад 1,5 да 2 млрд. даляраў. Першыя пратэсты пачаліся ў той жа дзень, калі было абвешчана аб банкроцтве «фінансавых пірамід». Пачынаючы з 15 студзеня ў гарадах Тырана, Люшня і Влёра адбываліся выступленні ашуканых укладчыкаў, якія патрабавалі ад урада вярнуць свае зберажэнні. Аднак урад адмовіўся кампенсаваць страты насельніцтва, абмежаваўшыся забаронай дзейнасці «пірамід» .
Паўстанне У канцы лютага пачалося паўстанне на поўдні краіны, у гарадах Влёра і Саранда, дзе насельніцтва захапіла зброю з вайсковых складоў. Адстаўка ўрада, аб’яўленая 1 сакавіка, і ўвядзенне ў краіне надзвычайнага становішча не змаглі спыніць паўстанне. 2 сакавіка парламент аб’явіў у краіне надзвычайнае становішча. Салі Берыша аддаў войскам загад заняць мяцежныя гарады, але тыя адмовіліся адкрываць агонь і часткова перайшлі на бок народа. Паўстанцы сталі бесперашкодна захопліваць усе паўднёвыя гарады і да сярэдзіны сакавіка знаходзіліся на подступах да Тыраны. Пачалася эвакуацыя дыпламатычных прадстаўніцтваў (аперацыі " Страказа " і ). Новая хваля бежанцаў лінула ў Грэцыю і Італію. Далейшае пашырэнне паўстання было прыпынена толькі пасля таго, як улады ўзламалі вайсковыя склады ў Тыране, Дурэсе і Каваі і раздалі зброю сваім прыхільнікам у цэнтры і на поўначы Албаніі.
Урэгуляванне канфлікту У канцы сакавіка ўрад Албаніі звярнуўся да заходнееўрапейскіх дзяржаў з просьбай аб ваеннай інтэрвенцыі з мэтай прадухілення грамадзянскай вайны. 28 сакавіка Савет Бяспекі ААН прыняў рашэнне аб накіраванні ў Албанію 7000 тысячнага кантынгенту шматнацыянальных сіл ААН пад кіраўніцтвам Італіі для забеспячэння аховы пры правядзенні гуманітарных аперацый па размеркаванні харчавання. Замежныя вайскоўцы размяшчаліся ва ўсіх буйных партовых гарадах і ў міжнародным аэрапорце паблізу Тыраны. Шматнацыянальныя сілы заставаліся ў Албаніі да 14 жніўня 1997 года. За тры месяцы супрацьстаяння ў краіне было забіта 1,5 тыс. чалавек, яшчэ 3,5 тыс. атрымалі раненні.
Наступствы 11 сакавіка 1997 года прэзідэнт Салі Берыша адправіў у адстаўку кіраўніка ўрада Аляксандэра Мексі . Яго змяніў прадстаўнік Сацыялістычнай партыі Башкі Фіно . На парламенцкіх выбарах у чэрвені Сацпартыя атрымала перамогу, прэзідэнтам быў абраны Рэджэп Мэйдані, урад узначаліў Фатас Нана . Такім чынам, беспарадкі 1997 фактычна прывялі да змены ўлады ў Албаніі.
У выніку гэтых беспарадкаў былі разрабаваны вайсковыя склады, на якіх захоўваліся вялізныя запасы зброі, назапашаныя за ўвесь час існавання камуністычнага рэжыму, і выкрадзена да 610 тысяч адзінак стралковай зброі. Большая частка гэтай зброі аказалася ў руках албанскіх паўстанцаў у Косаве .
Гл. таксама Хваляванні ў Албаніі (2011)
Катэгорыя:1997 год у Албаніі Катэгорыя:Канфлікты 1997 года