Тэры Нельсан Скінер (нар. 24 жніўня 1947, Расэлвіль, Алабама, ЗША) — былы амерыканскі дыджэй. Разам з гуртом студыйных музыкаў Нэльсан выпусціў сінгл у 1971 годзе пад назвай «C. Company featuring Terry Nelson». Найбольш вядомы яго сінгл пад назвай «The Battle Hymn of Lt. Calley» уяўляў сабой вусны запіс з музычным суправаджэннем, які абараняў Уільяма Кэлі і бойню ў Сангмі. Першапачаткова выпушчаны на невялікім мясцовым лэйбле Quickit Records.

Дыск быў прададзены накладам больш за мільён копій ўсяго за чатыры дні і 15 красавіка 1971 года атрымаў Залаты дыск ад Асацыяцыі гуказапісвальнай індустрыі Амерыкі.

У тым жа годзе «C. Company» і Тэры Нэльсан выпусцілі альбом Wake Up America таксама на Plantation.

Літарартура Joel Whitburn, The Billboard Book of Top 40 Hits. 7th edn, 2000, ISBN 978-0823082803

Спасылкі Terry Nelson Alabama Music Hall of Fame

Катэгорыя:Масавае забойства ў Сангмі Катэгорыя:Музыканты ЗША Катэгорыя:Дыджэі