Адольф Вёльфлі (, , Берн — , Вальдау) — швейцарскі мастак-прымітывіст, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў Ар брут.
Біяграфія і творчасць У сямігадовым узросце быў кінуты бацькам-алкаголікам, па прафесіі каменячосам. Працаваў парабкам на фермах. Быў арыштаваны паліцыяй за абразу грамадскай маральнасці, пасля рэцыдыву абследаваны ўрачамі, у яго дыягнаставалі шызафрэнію.
З 1895 года да канца жыцця жыў у псіхіятрычнай клініцы Вальдау, пацыентамі якой у розны час былі таксама Вацлаў Ніжынскі, Фрыдрых Глаўзер і Роберт Вальзер. Тут ён ва ўзросце трыццаці пяці гадоў пачаў маляваць, пісаць вершы, ствараць музыку. Пакінуў гіганцкую спадчыну з дзясяткаў тысяч малюнкаў і калажаў, а таксама шэраг музычных і літаратурных твораў (вершаў і прозы).
Катэгорыя:Мастакі-прымітывісты Катэгорыя:Мастакі Швейцарыі Катэгорыя:Мастакі Швейцарыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Самавукі Катэгорыя:Паэты Швейцарыі Катэгорыя:Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя