Ёзэф Вернер, часта Ёзэф Вернер-малодшы (; , — каля 1710, там жа) — швейцарскі мастак, мініяцюрыст эпохі барока.
Праявіў сябе як майстар мініяцюры, аўтар шэрагу алегарычных палотнаў. Працаваў пры шматлікіх каралеўскіх дварах Еўропы, дзе ён выконваў замовы на стварэнне партрэтаў і іншага.
Вернер быў запрошаны ў Парыж і Версальскі палац караля Людовіка XIV, дзе стварыў партрэт манарха. Працаваў над упрыгожваннямі Версальскага палаца. У 1667 годзе пакінуў Францыю, але працягнуў актыўна тварыць па замове вышэйшых арыстакратычных колаў. Пазней працаваў у Аўгсбургу, дзе пісаў для прадстаўнікоў сям’і Фугераў. У Аўгсбургу ў 1680 годзе мастак стварыў карціну-алегорыю з нагоды шлюбу Вялікага Дафіна Францыі Людовіка з прынцэсай Марыяй Ганнай Баварскай. Запрошаны Баварскім курфюрстам у Вену, стварыў партрэт Леапольда I, затым быў запрошаны ў Берлін прускім каралём Фрыдрыхам I.
Пазней актыўна працаваў у родным горадзе Берне.
Катэгорыя:Мастакі Швейцарыі