Камандная адказнасць (таксама правіла Ямасіты, правіла Медыны і адказнасць вышэйшага камандавання) — прынцып ваеннага права, які сцвярджае адказнасць камандуючых асоб за ваенныя злачынствы падначаленыхGuilty Associations: Joint Criminal Enterprise, Command Responsibility, and the Development of International Criminal Law Wayback Machine. by Allison Marston Danner and Jenny S. Martinez, September 15, 2004Command Responsibility — An International Focus by Anne E. Mahle, PBSCommand, superior and ministerial responsibility by Robin Rowland, CBC News Online, May 6, 2004Superior responsibility (Prosecutor v. .

Тэрмін можа таксама быць выкарыстаны ў больш шырокім сэнсе для абазначэння абавязкі камандуючых кантраляваць падначаленых, а таксама адказнасці за невыкананне гэтага патрабавання; прымяняецца як у ваенным праве, так і ў дачыненні дзяржаўных служачых і кіраўнікоў карпарацый.

Прынцып «каманднай адказнасці» быў упершыню згаданы ў Гаагскіх канвенцыях 1899 і 1907 гадоў і быў ўпершыню ўжыты Вярхоўным судом Германіі ў ходзе Лейпцыгскіх працэсаў па ваенных злачынствах Германіі пасля Першай сусветнай вайны ў 1921 годзеWayback Machine by Iavor Rangelov and Jovan Nicic, Humanitarian Law Center, February 23, 2004The Contemporary Law of Superior Responsibility by Ilias Bantekas American Journal of International Law, No 3 July 1999Joint Criminal Enterprise and Command Responsibility by Kai Ambos, Professor of Criminal Law, Criminal Procedure, Comparative Law and International Criminal Law at the University of Göttingen; Judge at the State Court (Landgericht) Göttingen, Journal of International Criminal Justice, originally published online on January 25, 2007.

«Правіла Ямасіты» абапіраецца на прэцэдэнт, створаны Вярхоўным Судом Злучаных Штатаў у справе японскага генерала Тамаюкі Ямасіты. Ён быў падвергнуты судоваму пераследу ў 1945 годзе за бесчалавечную жорсткасць, праяўленую яго войскамі на Філіпінах падчас Другой сусветнай вайны на Ціхаакіянскім тэатры. Ямасітыта быў абвінавачаны ў «злачыннай халатнасці і невыканання свайго доўгу камандзіра, якія выявіліся ў адсутнасці кантролю за дзеяннямі сваіх падначаленых, што дазволіла ім здзяйсняць ваенныя злачынствы»Command Responsibility and Superior Orders in the Twentieth Century — A Century of Evolution by, Stuart E Hendin, Murdoch University Electronic Journal of LawThe Yamashita standard Sugamo and the River Kwai By Robin Rowland, Paper presented to Encounters at Sugamo Prison, Tokyo 1945-52, The American Occupation of Japan and Memories of the Asia-Pacific War, Princeton University, May 9, 2003 The Yamashita Standard by Anne E. Mahle, PBS.

«Правіла Медыны» прынята ў 1971 годзе ў ходзе судовага працэсу капітана арміі ЗША Эрнэста Медына ў сувязі з масавым забойствам жыхароў вёскі Сангмі падчас В’етнамскай вайны. Правіла абвяшчае, што камандзір, які ведаў аб парушэнні правоў чалавека сваімі падначаленымі або аб здзяйсненні імі ваенных злачынстваў, але не прыняў мер па спыненні такіх дзеянняў, павінен несці крымінальную адказнасць. Пры гэтым сам Медына быў апраўданы па ўсіх пунктах абвінавачванняThe Medina standard.

Спасылкі Human Rights First; Private Security Contractors at War: Ending the Culture of Impunity (2008) Human Rights First; Command’s Responsibility: Detainee Deaths in U.S. Custody in Iraq and Afghanistan Джейми Аллан Уильямсон «Некоторые размышления об ответственности командования и уголовной ответственности», журнал Международного Красного Креста, Том 90 Номер 870 Июнь 2008 г., стр 131

Катэгорыя:Ваеннае права Катэгорыя:Міжнароднае крымінальнае права Катэгорыя:Прававыя дактрыны і прынцыпы Катэгорыя:Ваенныя злачынствы ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Масавае забойства ў Сангмі